Па скасаванні ў Сакратарыяце ААН рэгістрацыі «саюзнай дамовы»

Леднік Ігар Аляксандравіч

Прыівтанне ўсім!

Як мы і дамаўляліся, я падрыхтаваў праект звароту да партыяў па скасаванні рэгістрацыі ў Сакратарыяце ААН «саюзнай дамовы».

З павагай, Ігар Леднік.

Удзельнікам пастаянна-дзеючай нарадыпалітычных партый Рэспублікі Беларусь (рэзалюцыя ад 10 верасня 2020 года)

Удзел Рэспублікі Беларусь у так званай “саюзнай дзяржаве” з Расейскай Федэрацыяй, кіраўніцтва якой насуперак міжнароднай ацэнцы “пераабрання” 9 жніўня Аляксандра Лукашэнкі і ягонага самапрызначэння праз таемную “інаўгурацыю” адкрытага падтрымлівае яго, робіць звыш складаным дасягненне зазначаных у рэзалюцыі мэтаў.

Агульныя “саюзныя” вайсковыя наўчанні ў непасрэднай блізасці з межамі Украіны і Польшчы, а таксама ўвядзенне рэжымам Лукашэнкі контр-санкцый супраць прадстаўнікой Еўрасаюза ва ўмовах агульнай “саюзнай” санкцыйнай палітыкі вядзе да ўцягвання Беларусі ў геапалітычнае, ваенна-дыпламатычнае супрацьстаянне з краінамі Захаду на баку Крамля.

Прапануецца прыняць агульныя захады па скасаванні рэгістрацыі ў Сакратарыяце ААН “саюзнай дамовы” паміж Рэспублікай Беларусь і Расейскай Федэрацыяй на падставе:

  1. Міжнароднай палітыкі непрызнання змененага статуса Аўтаномнай рэспублікі Крым і горада Севастопаля, якая прынята са спасылкай на Будапешцкім мемарандум, па якому Украіне і Беларусі нададзены гарантыі бяспекі (зварот БСДП (Грамада) ад 12 траўня 2020 года ў прадстаўніцтва ААН дадаецца, петыцыя ў падтрымку звароту);
  2. Някчэмнасці подпісу Аляксандра Лукашэнкі ад імя Рэспублікі Беларусь пад “саюзнай дамовай” (звароты па прамяненні да Аляксандра Лукашэнкі працэдуры згодна з ч.2 арт.88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сябра БСДП (Грамада) Ігара Ледніка ад 08.06.2020 года і Барысаўскай раёнай арганізацыі БСДП (Грамада) ад 01.09.2020 года).     

У заяве Барысаўскай раёнай арганізацыі БСДП (Грамада) дададзены арт. 128 КК Рэспублікі Беларусь (злачынствы супраць бяспекі чалавецтва) па падзеях пасля “выбараў” 9 жніўня.

У дадзеный момант у рамках міжнароднай кампаніі #GlobalFreedomWay ствараецца сетка каардынатараў з прадстаўнікоў беларускіх дыяспар з мэтай прыцягнення Аляксандра Лукашэнку і ягонае атачэнне да адказнасці ў Міжнародным Крымінальным Судзе ў Гаазе. 

Кантактная асоба:

Намеснік старшыні Барысаўскай гарадской арганізацыі БСДП (Грамада), сябра абкама Ігар Леднік (т.м. +375293343959, e-mail: ilednik@gmail.com)

Саюз юрыдычных асоб «Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва»,
Цэнтр абароны правоў уласнасці,

Centre for the Protection of property rights,
Association of legal entities “Republican confederation of entrepreneurship”

Інститут дослідження російської агресії  Institute of Russian Aggression Research

+375 29 334 39 59 (Беларусь) +38 050 734 10 70 (Україна)