Намеснік старшыні Барысаўскай арганізацыі БСДП (Грамада), намеснік дырэктара Інстытута даследавання расійскай агрэсіі (Кіеў), сааўтар сумеснай дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краін ЕС і УП Ігар Леднік.
Петрас Ауштравичус докладчик в Европарламенте по созданию «общего экономического пространства» ЕС со странами-партнерами, где их интеграция в Единый цифровой рынок ЕС является одним из направлений. В качестве соавтора Совместной Декларации по цифровой экономике стран ЕС и Восточного партнерства я задал господину Ауштравичусу вопрос о перспективах создания «общего экономического пространства» с ЕС (19:23). Беларусы с украинцами крайне заинтересованы в реализации «дорожных карт» (eBelarus + eUnion) и (eUkraine + eUnion) при поддержке США и Великобритании – стран-гарантов безопасности Беларуси и Украины по Будапештскому меморандуму. Это открывает для нас перспективы по принятию Советом Безопасности ООН специальной резолюции по направлению в МУС в Гааге дел по военным преступлениям в Украине и преступлениям против человечности в Беларуси.
Намеснік старшыні Барысаўскай арганізацыі БСДП (Грамада), намеснік дырэктара Інстытута даследавання расійскай агрэсіі (Кіеў), сааўтар сумеснай дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краін ЕС і УП Ігар Леднік.
Маскоўскі механізм-гэта спосаб зацвярджэння нормаў цывілізаванага і належнага паводзінаў у рэгіёне АБСЕ. Гэтыя жахлівыя парушэнні маюць месца ў цэнтры Еўропы ў 2020 годзе. Шакуе тое, што беларускія спецслужбы звяртаюцца са сваімі суграмадзянамі такім непрымальным чынам, і яшчэ больш шакуе тое, што такое беззаконне і жорсткасць адбываюцца зусім беспакарана. Кожны чалавек, які мае дачыненне да гэтых парушэнняў, павінен быць прыцягнуты да адказнасці і падвергнуты правасуддзя.
U.S. National Statement on the Issuance of the Rapporteur’s Report Under the Moscow Mechanism on Alleged Human Rights Violations Related to the Presidential Elections of August 9 in Belarus
Такая рэакцыя ЗША на справаздачу ў рамках Маскоўскага механізму надае ўпэўненасці ў падтрымцы беларускай прапановы аб вынясенні ЗША і Вялікабрытаніяй – краінамі-гарантамі бяспекі Беларусі па Будапешцкім мемарандуме, на Раду Бяспекі ААН прыняцця адмысловай рэзалюцыі аб расследваніі злачынстваў супраць чалавечнасці ў Беларусі ў Міжнародным крымінальным судзе ААН у Гаазе!У гэтым як раз і заключаецца падтрымка краінамі-гарантамі рэалізацыі “дарожнай карты” (eBelarus + eUnion).
Еўрасаюз ініцыюе стварэнне «агульнай эканамічнай прасторы» з краінамі Усходняга партнерства (CES EU-EaP) у адказ на парушэнні Расеяй у адносінах да іх асноватворных прынцыпаў і нормаў міжнароднага права, якія прывялі да дэстабілізацыі ў рэгіёне АБСЕ і акупацыі тэрыторый некалькіх краінаў-партнераў.
Такім парушэннем ёсць і «паглыбленая інтэграцыя» у рамках так званай «саюзнай дзяржавы», якую Беларусі навязвае Расея, у складзе якой з 18 сакавіка 2014 года ўкраінскі Крым. З улікам гарантыяў бяспекі Украіны і Беларусі па Будапешцкім мемарандуме, такі «саюз» падрывае міжнародны рэжым нераспаўсюджвання ядзернай зброі і сістэму бяспекі ў рэгіёне АБСЕ.
Прытрымліваючыся Канстытуцыі-1994 і міжнародных абавязацельстваў, ускладзеных на Беларусь Статутам ААН, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) накіравала ў ААН за подпісам яе старшыні Ігара Барысава зварот аб скасаванні ў Сакратарыяце ААН рэгістрацыі «саюзнай дамовы» паміж Беларуссю и Расеяй.
Рэакцыя былога кіраўніка МЗС Украіны Паўло Клімкіна (Pavlo Klimkin) — До речі, цікава ідея. Ми його підтримаємо)
Міхаіл Пастухоў: «Подписываюсь, так как считаю такой договор угрожающим основам белорусской государственности».
Акрамя беларусаў і украінцаў петыцыю могуць падтрымаць і грамадзяне 100 краінаў свету, якія рэзалюцыяй ГА ААН № 68/262 «Тэрытарыяльнай цэласнасць Украіны» 27 саакавіка 2014 года зацвердзілі са спасылкай на гарантыі бяспекі Украіны па Будапешцкім мемарандуме міжнародную палітыку непрызнання змененага статусу АР Крым і горада Севастопаль. Прыняццё гэтай палітыкі 20 сакавіка 2014 года ініцыявала Украіна Дэкларацыяй Вярхоўнай Рады «Аб барацьбе за вызваленне Украіны».
Стварэнне CES EU-EaP прадуглежвае інтэграцыю краінаў-партнераў у Адзіны лічбавы рынак ЕС (EU DSM). Распачынаецца збор сродкаў на рэалізацыю «дарожнай карты» (eBelarus + eUnion), якая разам з (eUkraine + eUnion) будзе ажыццяўляцца пры падтрымцы краінаў-гарантаў ЗША і Вялікабрытаніі.
5 снежня 1994 года Аляксандр Лукашэка падпісаў Будапешцкі мемарандум, па якім Беларусі былі прадастаўленыя гарантыі бяспекі на прынцыпах Хельсінкскага заключнага акту АБСЕ за яе адмову разам у Украінай ад ядзернай зброі і іх далучэнне да Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі ад 1 лiпеня 1968 года (ДНЯЗ).
Меньш чым за поўгады пасля Саміту АБСЕ ў Будапешце Лукашэнка паставіў крыж на прынцыпах АБСЕ і, парушаўшы арт.1 Дэкларацыі «Аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь», 14 траўня 1995 года праз «рэферэндум» зацвердзіў курс на інтэграцыю з Расеяй і змяніў дзеля гэтага гістарычныя сімвалы Беларусі на былыя савецкія.
Усе «рэферэндумы» Лукашэнкі і ягоная ініцыятыва па заключэнні 8 снежня 1999 года так званай «саюзнай дамовы» з Расеяй, якія завялі Беларусь у пастку «паглыбленай інтэграцыі», павінны разглядацца з пазыцыі крымінальнага права і кваліфікавацца па арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве) — наўмыснае аказанне дапамогі замежнай дзяржаве ў правядзенні дзейнасці, накіраванай на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.
Аб гэтым зараз я раю задумацца усім «кандыдатам» на «пераабранне» Лукашэнкі па нелегітымнай Канстытуцыі-1996, улічваючы пры гэтым заключэнне Спецыяльнай камісіі ВС-13 і «Папярэдняе заключэнне аб датычнасці вышэйшых службовых асоб Беларусі ў сувязі з фактамі знікненняў і (або) адвольных пакаранняў смерцю Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага» – задумацца аб саўдзеле ў захопе і ўтрыманні дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, якія спалучаныя з забойствамі людзей, што прадуглежвае кваліфікацыю па ч.3 арт.357 КК Рэспублікі Беларусь.
Кампанія “Канстытуцыя-1994: Еўраінтэграцыя” ставіць за мэту аднаўленне ў дачыненні да Беларусі і Украіны дзеяння прынцыпаў Хельсінкскага заключнаага акту АБСЕ, на якіх грунтуюцца гарантыі іх бяспекі па Будапешцкім мемарандуме. Сёння гэтаму спрыяе іх далучэнне з краінамі-партнерамі да Адзінага лічбавага рынка ЕС у рамках стварэння агульнай эканамічнай прасторы з Еўрасаюзам.
Прававое суправаджэнне кампаніі “Канстытуцыя-1994: Еўраінтэграцыя” здзясняе сябра ЦК БСДП (Грамада) Міхаіл Пастухоў, д.ю.н., прафесар, суддзя Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь першага складу (красавік 1994 — студзень 1997 гг.), а прававое суправаджэнне прымянення да А.Лукашэнкі арт. 88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (адхіленне ад улады) – Гары Паганяйла, старшыня юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінкскага Камітэта.
Ігар Леднік, намеснік старшыні Барысаўскай раённай арганізацыі БСДП (Грамада), суаўтар Сумеснай Дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнерства, адказны сакратар Міжнароднага камітэта «За Будапешцкі мемарандум!».
23.04.2018 Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) ухваліў стварэнне Канстытуцыйнай камісіі па падрыхтоўцы праекта змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю 1994 года. Пра гэта ў блогу на нашым сайце паведаміў сябра Барысаўскай раёнай арганізацыі БСДП (Грамада) Ігар Леднік. Суддзя першага складу Канстытуцыйнага Суда Міхаіл Пастухоў перакананы, што рыхтуецца рэферэндум, які будзе накіраваны па прыкладу сярэднеазіяцкіх і закаўказскіх рэспублік на ўмацаванне і падаўжэнне адзінаасобнай улады. Пры гэтым варта ўлічваць, што ў Рэспубліцы Беларусь з лістапада 1996 года адсутнічае легітымная Канстытуцыя. Улада ўтрымліваецца групай асобаў, якія арганізавалі незаконныя рэферэндумы і, як следства, незаконныя папраўкі ў Канстытуцыю. Канстытуцыйная камісія будзе створаная з прадстаўнікоў дэмакратычных сіл з мэтай недапушчэння чарговага глумлення дзеючай уладай над Канстытуцыяй краіны. Праект змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю 1994 года ўключае, у прыватнасці, такія пункты, як пераход да парламенцкай рэспублікі з скасаваннем пасады прэзідэнта, пераход да змяшанай выбарчай сістэмы, пры якой палітычныя партыі атрымаюць права фарміравання парламента па партыйных спісах, стварэнне кампетэнтнага і самастойнага ўрада, які будзе абірацца парламентам краіны, умацаванне механізмаў абароны правоў і свабод грамадзян шляхам увядзення пасады ўпаўнаважанага па правах чалавека, пашырэння сферы судовай абароны, адмены смяротнага пакарання, магчымасці звароту ў Еўрапейскі суд па правах чалавека і інш. Праект новай рэдакцыі Канстытуцыі павінен быць зацверджаны на Канстытуцыйным кангрэсе або Усебеларускім з’ездзе. У 1996 годзе стварэнне Канстытуцыйнага сходу разглядалася кампрамісам паміж прэзідэнтам і Вярхоўным Саветам 13-га склікання пры пасярэдніцтве Расеі, «зыходзячы з інтарэсаў беларускага народу і ў мэтах забеспячэння ў рэспубліцы грамадзянскага міру і стабільнасці». На практыцы ж «Пагадненне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнка А.Р. і Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб грамадска-палітычнай сітуацыі і аб канстытуцыйнай рэформе ў Рэспубліцы Беларусь ад 22 лістапада 1996 года», прынятае Вышэйшым Саветам Супольнасці Беларусі і Расіі, ліквідавала пагрозу імпічменту ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі і дазволіла яму змяніць канстытуцыйны лад краіны шляхам аднаасобнага зацвярджэння вынікаў рэферэндуму 24 лістапада абавязковымі насуперак рашэнню Канстытуцыйнага Суда аб рэкамендацыйным характары рэферэндуму. Дата стварэння навіны 23.04.2018