14.03,2021

БСДП (Народная Грамада)
Падобна, што сёння шмат каму «прад’явілі». І цішыня…
Так званы СК сам «вырашае», пра каго нам ведаць, пра каго — не. (Нічога не нагадвае? Гэтак жа нам «прызначаюць» кандыдатаў).
І вось я ў шалёнстве. Гэтыя «падпіскі аб неразгалошванні» — ідэальны, насамрэч, спосаб пакінуць чалавека без абароны. Бо ніхто ж, відавочна, не спадзяецца, што адвакат можа рэальна даказаць невінаватасць падабароннага у судзе. Усё, што працуе, — гэта галоснасць.
Адвакаты «не маюць права» артыкул назваць. Затое супрацьлеглы бок шчодра корміць страшылкамі са ўсіх СМІ. Церпім далей (?)..
Дык вось, Мікалай перадаў, што ізноў «вырашылі разыграць карту 2010-га года».
Для мяне відавочна, што гэта азначае перакваліфікацыю ч.2 арт. 293 (падрыхтоўка масавых беспарадкаў) на ч. 1 (арганізацыя). Да 15 год. З улікам таго, што Мікалай мае непагашаную судзімасць…
Мікалай Статкевіч, ўвогуле, мае ўнікальную здольнасць быць адначасова ў некалькіх месцах: у Мінску і Гародні, напрыклад; у турме і баевікоў у Расіі рыхтаваць. Цяпер вось — «масавыя беспарадкі» арганізоўваў. А мы-та думалі — у зняволенні.
Ведаеце, іншы раз мне хочацца знайсці вінаватых, хочацца на некага абрынуць гнеў. Атрымліваецца. Але я лепш буду думаць, куды мы паедзем, як будзем падарожнічаць, калі ён вернецца. Праграмую будучыню.
Марына Адамовіч (https://www.facebook.com/marina.adamovich.3/posts/4011329812288250)
