Паспалітыя сябры

Прынята аднагалосна Менским абкамам БСДП

22 жніўня 2020 году. Горад Менск

Паспалітыя сябры!

У гэтыя напружаныя і лёсавызначальныя дні, тыдні, месяцы мы звяртаемся да вас з нашым заклікам тым ці іншым спосабам, вобразам палітычных дзеянняў лакальна падтрымаць пратэсны дэмакратычны рух беларускага народу, які распачаўся 9-10 жніўня 2020 году па ўсёй краіне. Бо слова без справы мёртва ўшчэнт.

З боллю і смуткам мы прымушаны канстатаваць, што ў час дэмакратычных акцый мірнага жнівеньскага пратэсту ў Менску, у іншых гарадах Беларусі крыважэрная чырвона-зялёная ўлада, якая ўжо пануе 26 год, абвясціла і распачала грамадзянскую вайну супраць  абсалютнай бальшыні сумленных і свядомых беларусаў. Дзясяткі загінуўшых, цяжка параненых, зніклых без вестак патрабуюць помсты і адпаведнага крымінальнага пакарання. Усе мінулыя і будучыя чырвона-зялёныя злачынцы не гледзячы на іх пасады павінны быць жорстка пакараны.

Мы адзначаем, што менавіта крывавая лукашыстоўская хеўра на чале з узурпатарам А, Лукашенка сама справакавала натуральнае абурэнне бальшыні выбаршчыкаў, якія не пагадзіліся з фіктыўнымі вынікамі быццам прэзідэнцкіх выбараў.

Мы лічым тыя лжевыборы антынароднай фікцыяй з самага пачатку дадзенай палітычнай кампаніі. Лукашыстоўскі чырвона-зялёны аўтакратычны рэжым і ягоныя саўдзельнікі груба, нахабна, гвалтоўна парушылі ўсе артыкулы Выбарчага кодэксу РБ, якія толькі можна было парушыць.Таму зараз мы рашуча патрабуем правядзення сапраўдных прэзідэнцкіх выбараў на падставе Канстытуцыі РБ 1994 году і дзеючага на бягучы момант заканадаўства РБ.

Адначасова мы ўпэўнена патрабуем правядзення рэферэндуму аб незалежнасці і суверэнітэту беларускага народу і выбараў дэпутатаў альбо дэлегатаў Устаноўчага сойму беларускага народу.

29 год фактычнага існавання Рэспублікі Беларусь нам дазваляюць сцвярджаць, што палітычныя задачы 1991 года навогул не выкананы. Дагэтуль чакаюць свайго вырашэння ўсталяванне  суверэнітэту беларускага народу, парламентарнай дэмакратыі, прававой дзяржавы, безумоўнай аховы праў і свабод грамадзян РБ.

Жыве Беларусь! Жыве вечна!