ЗАЯВА ПА ЗНЯВОЛЕНЫМ

Алесь Міхайлавіч Сдвіжкоў

Прынята аднагалосна Менским абкамам БСДП 22 жніўня 2020 году. Горад Менск

ЗАЯВА

Менскі  абласны камітэт БСДП разам з іншымі сацыял-дэмакратамі Беларусі рашуча патрабуе неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных, якія былі арыштаваны ці затрыманы ў час так званых прэзідэнцкіх выбараў на падставе палітычна матываваных артыкулаў Крымінальнага кодэксу РБ і Адміністратыўнага кодэксу РБ. Усе вядомыя і невядомыя вязні сумлення з’яўляюцца пацярпелымі ад уладнага самадурства і гвалту аўтакратычнага рэжыму лжепрэзідэнта А. Лукашенкі.

Мы лічым дзяржаўным злачынствам, што за кратамі незаконна знаходзяцца Сяргей Ціханоўскі, Мікола Статкевіч, Сяргей Спарыш, Павал Севярынец, Виктар Бабарыка і шмат  іншых удзельнікаў мірных акцый пратэсту беларускага народу. Усе яны сёння сталі заложнікамі крывавага чырвона-зялёнага антынароднага палітычнага рэжыму, падвяргаюцца няспынным катаванням, практычна пазбаўлены прававой дапамогі. Большасці з іх пагражае страта здароўя і нават самого жыцця.

Жыве Беларусь!