Аб адпаведнасці дзейнасці кіраўніка БСДП яе Праграме і Статуту

Намеснік старшыні Барысаўскай арганізацыі БСДП (Грамада), намеснік дырэктара Інстытута даследавання расійскай агрэсіі (Кіеў), сааўтар сумеснай дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краін ЕС і УП Ігар Леднік.

Ihar LednikNovember 22, 2020

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)

вул.Кульман, д.9, оф 607, 220100, г.Менск,

Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі БСДП (Грамада),

е-mail: bsdp.minsk.ck@gmail.com,

Абласным арганізацыям БСДП (Грамада),

Копія: Цэнтральнаму Камітэту БСДП (Грамада),

Ледніка Ігара Аляксандравіча,

пражывае: 222515, г. Барысаў

ЗВАРОТ

“Аб адпаведнасці дзейнасці кіраўніка БСДП яе Праграме і Статуту”

Я з’яўляюся сябрам партыі з 1 снежня 2017 года (парт.пасведчанне №710-1659).

Я не маю запазычаннасці па сяброўскіх складках і маю права звяртацца са зваротам згодна з п.7.4 Статута БСДП па выкананні кіраўніцтвам партыі абавязацельственага права перада мной.

4 верасня кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская на слуханнях па Беларусі ў Радзе Бяспекі ААН звярнулася да краінаў-удзельніц ААН па дапамогу, каб спыніць гвалт у Беларусі, а намеснік кіраўніка ПЦ “ВЯСНА” Валянцін Стэфановіч прывёў факты злачынстваў супраць бяспекі чалавецтва, якія пры рэжыме Лукашэнкі ў Беларусі не магчыма расследваць.

На міжнародным узроўні гэтыя слуханні ёсць падставай неадкладных кансультацый з ЗША і Вялікабрытаніяй (п.6 Будапешцкага мемарандума) аб прыняцці Радай Бяспекі ААН адмысловай рэзалюцыі аб расследванні ў Міжнародным крымінальным судзе злачынстваў у Беларусі супраць чалавечнасьці (п.b арт.13 Рымскага статуту МКС).

На нацыянальным узроўні гэтыя слуханні з’яўляюцца падставай для прыняцця тэрміновых мераў па пераадоленні віктымізацыі шляхам зняцця Аляксандра Лукашэнкі з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за цяжкія крымінальныя злачынствы (ч.2 арт.88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь) замест ягонай інаугурацыі.

Першым крок 1 верасня зрабіла Барысаўская раённая арганізацыя БСДП (Грамада), накіраваўшы барысаўскім дэпутатам у “парламенце” Аляксандру Шыпуле і Ліліі Ананіч зварот з патрабаваннем распачаць супраць Аляксандра Лукашэнкі працэдуру па ч.2 арт.88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (Белпартызан: Адхіленне Лукашэнкі ад улады: Крок да Гаагі).

Для таго, каб распаўсюдзіць гэтую практыку на ўсю партыю, патрэбнае ўмяшальніцтва Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі БСДП (Грамада).

У партыю я ўступіў па прапанове майго даўняга паплечніка Аляксандра Абрамовіча, які напрыканцы 1990-х гадоў актыўна мяне падтрымліваў, калі я, бізнесовец, пазнаў перасьлед за сваю барацьбу з эканамічнай злачыннасццю і карупцыяй і быў кінуты за краты, дзе трымаў галадоўку ў абарону правоў уласнасці дзяржавы.

Я свядома вырашыў стаць сябрам партыі, калі ў яе Праграму дзеянняў, зацверджаную ЦК БСДП 22 кастрычніка 2017 года, увайшлі мае прапановы па электронным урадзе і рэалізацыі гарантыяў бяспекі па Будапешцкім мемарандуме.

11 чэрвеня 2015 года ў Сумеснай Дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнерства (у гэтай праграме ЕС я з першага дня – удзельнік яе запуску 7 траўня 2009 года ў Празе) была зацверджана мая прапанова аб далучэнні краінаў-партнераў да Еўрапейскай дэкларацыі па электронным урадзе (праграма eUnion). Для Украіны і Беларусі далучэнне да eUnion разглядаецца ў якаці дадатку да гарантыяў іх бяспекі па Будапешцкім мемарандуме. Рэалізацыя «дарожных карт» (eBelarus + eUnion) і (eUkraine + eUnion) павінна ажыццяўляцца пры падтрымцы краінаў-гарантаў ЗША і Вялікабрытаніі.

“Гарант” Расейская Федерацыя склала з сябе абавязацельствы па Будапешцкім мемарандуме перад Беларуссю 22 лістапада 1996 года, а перад Украінай 20 лютага 2014 года, калі навязала падпісанне пагаднення “Аб грамадска-палітычнай сітуацыі і канстытуцыйнай рэформе ў Рэспубліцы Беларусь”, захапіла Крым і прымусіла падпісаць так званыя “менскія пагадненні”.

Гэтымі пагадненнямі, заключанымі на шкоду гарантыям бяспекі Беларусі і Украіны па Будапешцкім мемарандуме, Расея падпарадкавала рэалізацыю правоў, ўласцівых дзяржаўным суверэнітэтам Беларусі і Украіны, сваім уласным інтарэсам.   

4 верасня адбылося абмеркаванне ў фармаце Zoom-дыскусіі экспертаў з краінаў Усходняга партнерства на тэму: “Беларусь: тэст для суседства”. Усе пагадзіліся са мной, што пры скалаўшыхся ўмовах з падпісаннем 14 верасня паміж Лукашэнкам з Пуціным “паглыбленай саюзнай інтэграцыі” удзел Беларусі ў праграме ЕС скончыцца і канчаткова будуць страчаныя яе дзяржаўны суверэнітэт і магчымасці расследваць злачынствы рэжыма Лукашэнкі.

Мне прапанована зрабіць Polis Paper для стэйкхолдераў па вырашэнні гэтай праблемы шляхам тэрміновай інтэграцыы краінаў-партнераў у Адзіны лічбавы рынак ЕС у рамках ствараемай “агульнай эканамічнай прасторы” ЕС з краінамі-партнерамі. Рашэнне пра гэта будзе зацверджана Еўрапарламентам ў самы бліжэйшы час.

Пасля абмеркавання з беларускай дыяспарай у краінах Бенелюксу Polis Paper будзе накірованы дэпутатам Еўрапарламента да прызначаных на 21 верасня слуханняў па Беларусі. 4 верасня больш за 100 еўрадэпутатаў накіравалі прэзідэнтам Еўрапейскага Савета і Еўрапейскай камісіі ліст з прапановай увядзення санкцыяў супраць Лукашэнкі і яго атачэння.

Такі ж Polis Paper зараз чакае ад партыі і наш партнёр Ян Б’ёркман, каб Швецыя – ініцыятар Усходнняга партнерства, распачала актыўныя дзеянні па нашым прапановам. Ігар Барысаў атрымаў маю са спадаром Б’ёркманам перапіску – у адказ ніякай рэакцыі!

Гэта адбываецца таму, што ў партыі склалася сітуацыя, калі яе дзейнасць залежыць ад аднаасобнага рашэння ейнага кіраўніка – Ігара Барысава.

12 траўня гэтага года Ігар Барысаў накіраваў зварот БСДП у прадстаўніцтва ААН у Беларусі аб скасаванні рэгістрацыі ў Сакратарыяце ААН “саюзнай дамовы” паміж Беларуссю и Расеяй з-за знаходжання ў “саюзнай дзяржаве” украінскага Крыма. Падача звароту была ухвалена Прэзідыюмам БСДП яшчэ ў снежні мінулага году! Зварот мною падрыхтаваны на нормах Канстытуцыі-1994, ускладзеных на Беларусь Статутам ААН міжнародных абавязацельстваў і нормах Будапешцкага мемарандума. Зараз ідзе збор подпісаў пад петыцыяй у падтрымку звароту.

1 чэрвеня распачаўся збор подпісаў пад петыцыяй “За адхіленне Лукашэнкі ад улады! (рэалізацыя арт. 88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь)”.

8 чэрвеня ў абедзьве “палаткі парламенту” быў накіраваны сам зварот. Міхаіл Пастухоў прапанаваў перакладаць зварот на ангельскую мову і ад партыі ініцыяваць кансультацыі з краінамі-гарантамі ЗША і Вялікабрытаніяй. Гэтае пытанне было вынесена на разгляд ЦК БСДП толькі 22 ліпеня ў “розным” пасля абмеркавання ўдзелу партыі ў “выбарах” па Канстытуцыі-1996! Пад час разгляду пытання аб кансультацыях з краінамі-гарантамі: Міхаіл Пастухоў – прававыя фармуліроўкі бездакорныя, але пакуль “нязручны час”!

Пасля хвалі гвалту і забойстваў пратэстоўцаў Міхаіл Пастухоў падцвердзіў, што рашэнне ўдзелу партыі ў “выбарах” па Канстытуцыі-1996 замест кансультацыяў з “гарантамі” па Канстытуцыі-1994 было прасунатае Ігарам Барысавым.

 Згодна з артыкулам 45 дадатка да рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН ад 12 снежня 2001 году № 56/589 “Адказнасць дзяржаў за міжнародна-супрацьпраўныя дзеянні” у выпадку адмовы ад нормаў Канстытуцыі-1994 Беларусь страчвае права заклікаць да адказнасці за парушэнне Будапешцкага мемарандума аб гарантыях яе бяспекі.

На падставе выкладзенага, у мэтах вяртання дзейнасці партыі ў прававое поле Канстытуцыі-1994 і ініцыявання тэрміновых кансультацый з краінамі-гарантамі ЗША і Вялікабрытаніяй у мэтах прыняцця Радай Бяспекі ААН адмысловай рэзалюцыі аб расследванні ў Міжнародным крымінальным судзе злачынстваў у Беларусі супраць чалавечнасьці, аб якіх было даведзена краінам-сябрам ААН 4 верасня на слуханнях па Беларусі ў Радзе Бяспекі ААН,  

ПРАШУ:

1. ЦРК БСДП згодна з п. 7.4. Статута партыі вызначыць адпаведнасць дзейнасці кіраўніка БСДП Ігара Барысава Праграме і Статуту партыі з прадастаўленнем справаздачы на разгляд ЦК БСДП;

2. Абласным арганізацыям БСДП падтрымаць прыняццё тэрміновых мер па пераадоленні ў краіне віктымізацыі шляхам зняцця Аляксандра Лукашэнкі з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за цяжкія крымінальныя злачынствы (ч.2 арт.88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь) замест ягонай інаугурацыі (узор партыйнага звароту раённых і гарадскіх арганізацый БСДП, узор індывідуальнага звароту).

5 верасня 2020 года                                                                        /Леднік І.А./