Конституционная реформа возможна лишь после возврата Конституции 1994 года

Михаил Иванович Пастухов, Заслуженный Юрист Республики Беларусь, Экс Судья Конституционного Суда Республики Беларусь. Советник юстиции 1-й категории.

Протестующий народ требует ухода Лукашенко, а действующий режим настойчиво навязывает ему «конституционную реформу». Зачем?

Пастухов: Конституционная реформа возможна лишь после возврата Конституции 1994 года

«Белорусский партизан» попытался разгадать загадку вместе с бывшим судьей Конституционного суда Михаилом Пастуховым.  — Что такое конституционная реформа и зачем ее «продают» народу?
— Конституционная реформа предполагает создание комиссии из авторитетных юристов и других специалистов, которые  вырабатывают предложения об улучшении правового регулирования в разных сферах государственной деятельности. При этом они исходят из реальных потребностей общества, необходимости новаций, учитывают опыт других стран, прежде всего, соседних. Перед такой комиссией ставятся общие задачи, а комиссия сама решает, как наилучшим способом выполнить задание.  Обычно конституционная комиссия работает гласно. Члены комиссии не скрывают свои позиции и наработки. Более того, они открыты к диалогу, охотно делятся с журналистами своими взглядами. Что касается  инициативы белорусских властей, то она мало чем похожа на конституционную реформу. Во-первых, она носит засекреченный от общественности характер. Во-вторых, в ней участвуют не все известные юристы, а исключительно лояльные по отношению к действующей власти. В-третьих, они скрывают результаты своего труда и не желают приоткрыть «карты».  Можно предположить, что они получили «особо важное задание», о выполнении которого докладывают лишь своему «заказчику». С учетом отмеченных обстоятельств трудно назвать эту группу специалистов конституционной комиссией. Скорее всего, это – секретная лаборатория, где готовится снадобье по поступившему заказу. Шумиха с всенародной работой над поправками в Конституцию проводится лишь для отвода глаз. Создать, так сказать, видимость народной активности и переключить внимание с протестов на пустую работу по написанию каких-то предложений. Никому они не нужны, хотя их пересчитают и даже озвучат на государственном телевидении или в государственных газетах. — Как видят «конституционную реформу» Лукашенко и Путин? —  Мне представляется, что у них разное видение и разные интересы. Так, Путин на последней встрече в Сочи на этот счет высказался вполне определенно, а именно: предложил Лукашенко заняться конституционной реформой. Намек очевиден: народ надо успокоить, пообещать скорые перемены и новые выборы. За образец можно взять российскую модель конституционной трансформации. В любом случае, президентская власть должна быть ослаблена, Лукашенко должен уйти «в тень», главой государства должен стать новый персонаж. Однако, судя по всему, такой вариант развития страны Лукашенко не понравился, и он продолжает свою «песню» о бессрочным правлением. Под видом конституционной реформы проводится какая-то бутафория, на фоне которой готовятся выгодные для власти поправки.  В любом случае «конституционная реформа» будет проводиться для того, чтобы дать гарантии Лукашенко и в то же время показать некое обновление действующей системы власти. — Сколько времени должна занять «конституционная реформа»? — Насколько мне известно, Москва давала один год для решения всех вопросов. Из уст Лукашенко прозвучало, что нужно как минимум два года. Понятно, что интересы у сторон разные.  — Какая альтернатива «реформы»?
— Следует отметить, что на фоне засекреченной работы «юристов-мудрецов» открыто работает Общественная конституционная комиссия (ОКК). Ее почетным председателем является бывший председатель Верховного Совета Республики Беларусь 12-го созыва Мечислав ГРИБ. В составе ОКК более двух десятков членов, включая меня. Мы периодически встречаемся, обсуждаем наиболее важные поправки, формируем общую позицию. Нас объединяет то, что мы видим дальнейшее конституционное развитие страны на основе Конституции 1994 года. При этом мы исходим из того, что поправки, которые вносились в Конституцию на референдумах 1995, 1996, 2004 года, не имеют юридической силы, поскольку сами референдумы были незаконными. Поправки в эту Конституцию могут вноситься лишь в установленном порядке. Для этого необходимо сначала провести выборы в легитимный парламент – Верховный Совет Республики Беларусь. При новом составе Центризбиркома и всех избирательных комиссий. Когда будет избран легитимный парламент, он восстановит остальные органы власти и решит, какой нужен президент и нужен ли он вообще.  На мой взгляд, нет смысла участвовать в пустопорожней кампании о внесении поправок в нелегитимную Конституцию образца 1996 года. Они не изменят действующую систему власти, а лишь немножко ее приукрасят. «Игроки» останутся все те же, разве что могут пересесть в другие кресла. Проблема в том, как эти поправки власти легализуют. По действующей Конституции (ст.140) для внесения поправок в раздел о системе органов власти надо проводить республиканский референдум. Однако на такой шаг власти едва ли решатся. Вероятно, будет попытка провести «поправки» через неконституционный орган в виде Всебелорусского собрания с последующим утверждением их в нынешнем парламенте. Но это – тоже сомнительный с юридической точки зрения шаг. Вариант с принятием новой Конституции выглядит еще более смешно: как это при действующей Конституции принимать «новую Конституцию». С какого бодуна? Это будет новая попытка захвата власти группой лиц. Единственный путь выхода из конституционного кризиса – возврат к Конституции 1994 года. Без всяких референдумов. Просто – по воле народа, если он пожелает восстановить в стране законность, демократию и уважением к правам человека.

Ответ председателю Минской областной организации БСДП и члену Рады БНК Александру Абрамовичу

Алесь Абрамовіч

Ответ председателю Минской областной организации БСДП и члену Рады БНК Александру Абрамовичу на его письмо депутатам ПП НС РБ от города Борисова и Борисовского района с требованием начать процесс отстранения Александра Лукашенко с должности президента РБ

НАЦЫЯНАЛЬНЫ СХОД РЭСПУБЛІКІ
БЕЛАРУСЬ
Д Э П У Т А Т
ПАЛАТЫ ПРАДСТАЎНІКОЎ
14.09.2020 № 77-62, № 109/63


Паважаны Аляксандр Міхайлавіч!

У сувязі з паступіўшым у наш адрас Вашым электронным зваротам лічым магчымым адзначыць наступнае.
Кампетэнцыя Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку дэпутатаў, вызначана артыкулам 97 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь
«Аб Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь», «Аб статусе дэпутата
Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь».

Названымі заканадаўчымі актамі яны не надзелены паўнамоцтвамі па рэгуляванні пытанняў правядзення выбарчых кампаній, кантролю за дзейнасцю праваахоўных органаў,
ажыццяўленні расследавання якіх бы там ні было падзей і дзеянняў тых ці іншых дзяржаўных органаў, службовых асоб, у тым ліку ўзбуджэнні крымінальнай справы ў адносінах Кіраўніка дзяржавы.


Разам з тым адзначаем, што Кіраўніком дзяржавы даручана праваахоўным органам даць прававую ацэнку падзеям і правесці расследаванне па выпадках ўжывання фізічнай сілы і спецыяльных сродкаў падчас несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў у жніўні
2020 г.

З гэтай мэтай Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь створана міжведамасная камісія, якая будзе праводзіць праверкі па разгляду зваротаў грамадзян аб прымяненні фізічнай сілы і спецыяльных сродкаў у ходзе вышэйназваных мерапрыемстваў. У склад
гэтай камісіі таксама ўвайшоў і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дубаў Аляксандр Васільевіч, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы.

Згодна з артыкулам 38 Рэгламента Палаты прадстаўнікоў пры неабходнасці яна стварае часовыя камісіі. У адпаведнасці з часткамі першай і трэцяй дадзенага артыкула парадак фарміравання складу часовых камісій, задачы і парадак іх дзейнасці вызначаюцца рашэннямі Палаты прадстаўнікоў. Рашэнні аб стварэнні часовых камісій лічацца
прынятымі пры ўмове, што за іх прагаласавала большасць ад поўнага складу Палаты прадстаўнікоў і афармляюцца пастановамі Палаты прадстаўнікоў. Часовыя камісіі абіраюцца з ліку дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у складзе старшыні, намесніка старшыні і членаў камісіі. Зыходзячы з вышэйпададзенага няма неабходнасці ствараць
прапанаваную Вамі часовую камісію.

Адносна прапановы аб вылучэнні абвінавачвання супрацьПрэзідэнта Рэспублікі Беларусь і яго расследаванні лічым мэтазгодным адзначыць, что выказанае ў звароце абвінавачванне носіць суб’ектыўны характар і таму не мае прававых падстаў для разгляду.
Таксама інфармуем, што 25 жніўня 2020 года Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь выказаў канстытуцыйна-прававую пазіцыю па абароне канстытуцыйнага ладу.
Канстытуцыйны Суд канстатаваў, што 9 жніўня 2020 года беларускі народ у парадку, устаноўленым Канстытуцыяй і заснаваным на канстытуцыйных прынцыпах выбарчым заканадаўстве, выказаў сваё свабоднае волевыяўленне і абраў А.Р. Лукашэнка Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Дэмакратычнасць і легітымнасьць выбараў
Прэзідэнта пацвярджаецца захаваннем прынцыпаў і нормаў Канстытуцыі ў выбарчым працэсе.

Канстытуцыйны Суд указаў, што пры рэалізацыі палітычных правоў грамадзяне павінны ўлічваць, што ў адпаведнасці з часткай другой артыкула 3 Канстытуцыі Рэспублiкi Беларусь любыя дзеянні па змяненні канстытуцыйнага ладу і дасягненню дзяржаўнай улады гвалтоўнымі метадамі, а таксама шляхам iншага парушэння законаў
Рэспублiкi Беларусь караюцца згодна з законам. Таксама лічым неабходным адзначыць, что згодна з артыкулам 1 Канстытуцыі, Рэспубліка Беларусь валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі, самастойна ажыццяўляе ўнутраную і
знешнюю палітыку. Акрамя таго, яна прытрымліваецца прынцыпу неўмяшання, які
мае на ўвазе тое, что ніякая дзяржава не мае права ўмешвацца прама або ўскосна па якой бы там ні было прычыне ва ўнутраныя і знешнія справы іншай дзяржавы. З прычыны гэтага асуджаюцца ўсе формы ўмяшання, накіраваныя супраць правасуб’ектнасці дзяржавы або супраць яе палітычных, эканамічных і культурных элементаў.


Дэпутаты А.В.Шыпула Л.С.Ананіч

Спачуваньне Аляксандру АБРАМОВІЧУ

Спачуваем

аўторак, 22 Верасень 2020 10:00

Гаркам Барысаўскай арганізацыі БСДП выказвае спачуванне старшыні Барысаўскай арганізацыі БСДП, а так сама старшыні Мінскай абласной арганізацыі БСДП Алесю АБРАМОВІЧУ
ў сувязі з напаткаўшым яго горам — смерцю маці.  

Аб адхіленні Лукашэнкі А.Р. з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь згодна з ч.2 арт.88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

 

Барысаўская раёная арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)September 01, 2020
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, вул. Савецкая, 11 (Дом Урада), 220010, г. Менск, Рэспубліка Беларусь, е-mail: letters@house.gov.by,

дэпутату па Барысаўскай гарадской акрузе № 62, Шыпуле Аляксандру Валер’евічу, е-mail: Shipulo@house.gov.by,

дэпутату па Барысаўскай сельскай акрузе № 63, Ананіч Ліліі Станіславаўне, е-mail: Ananich@house.gov.by,

копія: Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), е-mail: bsdp.minsk.ck@gmail.com,

Менская абласная арганізацыя БСДП (Грамада) – (прававое суправаджэнне), е-mail: constitution1994@gmail.com

ЗВАРОТ

”Аб адхіленні Лукашэнкі А.Р. з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь згодна з ч.2 арт.88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у сувязі здзяйснення ім цяжкіх крымінальных злачынстваў, якія падпадаюць пад прыкметы дзеянняў, прадугледжаных арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве), ч. 3 арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь (захоп і ўтрыманне ўлады неканстытуцыйным шляхам, спалучаным з забойствамі людзей) і арт. 128 КК Рэспублікі Беларусь (злачынствы супраць бяспекі чалавецтва)”

29 жніўня 2020 года на паседжанні райкама Барысаўскай раёнай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) (далей – Арганізацыя) разгледзена пытанне “Аб грамадска-палітычнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь пасля “выбараў” 9 жніўня”.

Арганізацыя падзяляе высновы сябра ЦК БСДП (Грамада) Пастухова Міхаіла Іванавіча (д.ю.н., прафесар, суддзя Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь першага складу: красавік 1994 — студзень 1997 гг.) аб тым, што Канстытуцыя-1996 нелегітымная, бо рашэнне Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 4 лістапада 1996 году пра рэкамэндацыйны характар рэфэрэндума-1996 было скасована ўласным указам Аляксандра Лукашэнкі!

20 ліпеня 1994 года, Лукашэнка прысягае беларускаму народу
Зыходзячы з гэтага, арганізацыя даручыла свайму сябру Ледніку Ігару Аляксандравічу, кіруючыся нормамі Канстытуцыі-1994, звярнуцца ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь са зваротам «Аб адхіленні Лукашэнкі А.Р. з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь згодна з ч.2 арт.88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у сувязі здзяйснення ім цяжкіх крымінальных злачынстваў, якія падпадаюць пад прыкметы дзеянняў, прадугледжаных арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве), ч. 3 арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь (захоп і ўтрыманне ўлады неканстытуцыйным шляхам, спалучаным з забойствамі людзей)».

Леднік І.А. з’яўляецца суаўтарам Сумеснай Дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнерства ў частцы далучэння краінаў-партнераў да Еўрапейскай дэкларацыі па электронным урадзе (праграма eUnion). Для Украіны і Беларусі далучэнне да eUnion разглядаецца ў якаці дадатку да гарантыяў іх бяспекі па Будапешцкім мемарандуме, таму рэалізацыя «дарожных карт» (eBelarus + eUnion) і (eUkraine + eUnion) павінна здзяйсняцца пры падтрымцы краінаў-гарантаў ЗША і Вялікабрытаніі.

Далучэнні да праграмы eUnion павінны папярэднічаць меры па зацвярджэнні вяршэнства права (рэабілітацыя, рэстуытуцыя, люстрацыя) і дэмакратыі праз супрацьдзеянне парушэнням выбарчых правоў грамадзян. Рэалізацыя гэтых мераў можа быць ажыцяўляна толькі на падставе нормаў Канстытуцыі-1994.

1 чэрвеня Ігар Леднік размесціў у сеціве Інтэрнет петыцыю “За адхіленне Лукашэнкі ад улады! (рэалізацыя арт. 88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь)” і 8 чэрвеня ён накіраваў у ПП НС Рэспублікі Беларусь зварот з подпісамі выбарцаў у падтрымку дадзенай петыцыі.

У якасці падстаў для вылучэння абвінавачванняў супраць Лукашэнкі А.Р. у сувязі з здзяйсненнем ім цяжкага злачынства па ч.3 арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь значыліся Пастанова Вярхоўнага Савета 13-га склікання Рэспублікі Беларусь «Аб мерах па рэалізацыі заключэння Спецыяльнай камісіі па прававой ацэнцы парушэнняў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь» і «Папярэдняе заключэнне аб датычнасці вышэйшых службовых асоб Беларусі ў сувязі з фактамі знікненняў і (або) адвольных пакаранняў смерцю Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага».

У якасці падстаў для вылучэння абвінавачванняў супраць Лукашэнкі А.Р. у сувязі з здзяйсненнем ім цяжкага злачынства па арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь значыліся правядзенне ім «рэферэндумаў» (14.05.1995г., 24.11.1996г., 17.10.2004г.) і заключэнне 8 снежня 1999 года ад імя Рэспублікі Беларусь так званай «саюзнай дамовы» з Расейскай Федэрацыяй. У выніку гэта завяло Беларусь у пастку «паглыбленай інтэграцыі» з краінай-агрэсарам Расеяй, якая склала з сябе абавязацельствы па Будапешцкім мемарандуме перад Беларуссю 22 лістапада 1996 года (перад Украінай – 20 лютага 2014 года).

Дадаткова да гэтага была прадастаўлена спасылка на петыцыю па збору подпісаў грамадзян у падтрымку звароту БСДП (Грамада) у ААН ад 12 траўня 2020 года аб скасаванні рэгістрацыі ў Сакратарыяце ААН «саюзнай дамовы» Беларусі з Расеяй з-за знаходжання з 18 сакавіка 2014 года ў складзе так званай «саюзнай дзяржавы» акупаваных РФ украінскіх АР Крым і горада Севастопаль.

Негледзячы на тое, Ігар Леднік у сваім звароце спасылаўся на прававыя заключэнні і зварот БСДП (Грамада) у ААН, 22 чэрвеня 2020 года намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Свіла В.З. адмовіў заяўніку ў ягоным патрабаванні вынесці на разгляд Палаты прадстаўнікоў пытанне аб распачатку ў адносінах да Лукашэнкі А.Р. працэдуры згодна з ч.2 арт.88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у сувязі здзяйснення ім цяжкіх крымінальных злачынстваў толькі на падставе таго, што на думку дэпутата Свілы В.З. “інфармацыя, выкладзеная ў звароце, носіць суб’ектыўны характар, прававых падстаў для разгляду паднятага пытання ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь не маецца”.

Грубае парушэнне дэпутатам Свілай В.З. заканадаўства аб зваротах грамадзян пацягнула за сабой вельмі цяжкія для Беларусі наступствы. “Выбары” 9 жніўня з масавымі фальсіфікацыямі і гвалтам супраць выбарцаў сталі чарговым эпізодам крымінальнага злачынства па ч.3 арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь, якое дасюль доўжыцца ў часе з лістападу 1996 года.

Вынікам шакуючых падзеяў пасля 9 жніўня і таго гвалту, якім Лукашэнка А.Р. намагаецца зацвердзіць сваё чарговае «пераабранне», сталі шматлікія ахвяры – забітыя, збітыя і зніклыя беларусы-патрыёты, якія выйшлі на пратэст пад забароненым ім у 1995 годзе гістарычным бел-чырвона-белым сцягам. Гэта стала падставай калектыйнага гвалту супраць выбарцаў з-за іх палітычных перакананняў, што ўтварае склад злачынства супраць бяспекі чалавецтва (арт. 128 КК Рэспублікі Беларусь).

Злачынствы супраць бяспекі чалавецтва – незаконнае ўтрыманне ў зняволенні, масавае ці сістэматычнае ажыццяўленне пакаранняў смерцю без суда, выкраданне людей з далейшым іх знікненнем, катаванні ці акты жорсткасці, якія здзяйсняюцца ў сувязі з палітычнымі перакананнямі, – караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад сямі да дваццаці пяці гадоў, або пажыццёвым зняволеннем, або смяротным пакараннем.

Разгляд гэтага цяжкага крымінальнага злачынства падпадае пад юрысдыкцыю Міжнароднага крымінальнага суда (МКС) ў Гаазе, дзейнасць якога рэгулюецца Рымскім статутам (уступіў у сілу 1 ліпеня 2002 года). Рэспубліка Беларусь пад кіраўніцтвам Лукашэнкі А.Р. Рымскі статут не падпісала і ня ратыфікавала. Магчымасць звярнуцца ў МКС беларусы маюць праз Раду Бяспекі ААН, дзякуючы нададзеным ЗША і Вялікабрытаніяй Рэспубліке Беларусь гарантыяў бяспекі па Будапешцкім мемарандуме.

28 жніўня з заклікам да беларускіх улад спыніць гвалт, пагрозы прымянення ваеннай сілы супраць уласных грамадзян краіны, неадкладна і безумоўна вызваліць усіх незаконна затрыманых і правесці поўнае і празрыстае расследаванне ўсіх меркаваных злачынстваў і злоўжыванняў з мэтай прыцягнення вінаватых да адказнасці выступілі з Сумеснай заявай місіі ЗША, Вялікабрытаніі, Швейцарыі і Еўрапейскага саюза ад імя краінаў-сябраў ЕС, прадстаўленых у Менску.

1 верасня, з падачай дадзенага звароту на ваш адрэс, у рамках кампаніі #GlobalFreedomWay распачынаецца сусветная кампанія па аднаўленні рэалізацыі правоў, якія ўласцівыя дзяржаўнаму суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, у інтарэсах яе носьбіта – народа. З «рэферэндуму-1995» і надалей рэалізацыя гэтых правоў ажыцяўляецца ў расейскіх інтарэсах!

Згодна з арт. 83 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у прысутнасці дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Прэзідэнт складае прысягу на вернасць беларускаму народу. Прысягаючы яму на «вернасць» ужо пяць разоў на працягу 26 год, Лукашэнка А.Р. па ацэнцы беларусаў, якія жывуць у краіне і за яе межамі, мае ўсе прававыя падставы замест інаугурацыі прайсці працэдуру зняцця з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь згодна з ч. 2 арт. 88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

На падставе выкладзенага, прымаючы да ўвагі Пастанову Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання (гвалтоўна разогнанага Лукашэнкам А.Р. пасля «рэферэндума-1996») «Аб мерах па рэалізацыі заключэння спецыяльнай камісіі па прававой ацэнцы парушэнняў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Лукашэнкам А.Р. Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь», у мэтах аднаўлення дзеяння Дэкларацыі «Аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь» і прынцыпаў АБСЕ па Будапешцкім мемарандуме аб гарантыях бяпекі Украіны і Рэспублікі Беларусь, кіруючыся ч.2 арт. 88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Барысаўская раёная арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) ПАТРАБУЕ:

1. Ініціыяваць у ПП НС Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасці з арт. 38 Рэгламента стварэнне Часовай следчай камісіі па прававой ацэнцы падзеяў пасля 9 жніўня на предмет складу злачынства супраць бяспекі чалавецтва (арт. 128 КК Рэспублікі Беларусь);

2. Вылучыць абвінавачванні супраць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі А.Р. у сувязі з здзяйсненнем ім цяжкіх злачынстваў, якія падпадаюць пад прыкметы дзеянняў, прадугледжаных арт. 128, арт. 356, ч.3 арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь;

3. Неадкладна ініцыяваць кансультацыі з ЗША і Вялікабрытаніяй (п.6 Будапешцкага мемарандума) аб прыняцці Радай Бяспекі ААН адмысловай рэзалюцыі аб расследванні ў МКС злачынстваў у Беларусі супраць чалавечнасьці (п.b арт.13 Рымскага статуту Міжнароднага крымінальнага суда).

Старшыня Барысаўскай раёнай арганізацый, сябра Прэзідыюму БСДП (Грамада) Абрамовіч Аляксандр Міхайлавіч

1 верасня 2020 года /Абрамовіч А.М./