Аб адхіленні Лукашэнкі А.Р. з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь згодна з ч.2 арт.88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

 

Барысаўская раёная арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)September 01, 2020
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, вул. Савецкая, 11 (Дом Урада), 220010, г. Менск, Рэспубліка Беларусь, е-mail: letters@house.gov.by,

дэпутату па Барысаўскай гарадской акрузе № 62, Шыпуле Аляксандру Валер’евічу, е-mail: Shipulo@house.gov.by,

дэпутату па Барысаўскай сельскай акрузе № 63, Ананіч Ліліі Станіславаўне, е-mail: Ananich@house.gov.by,

копія: Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), е-mail: bsdp.minsk.ck@gmail.com,

Менская абласная арганізацыя БСДП (Грамада) – (прававое суправаджэнне), е-mail: constitution1994@gmail.com

ЗВАРОТ

”Аб адхіленні Лукашэнкі А.Р. з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь згодна з ч.2 арт.88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у сувязі здзяйснення ім цяжкіх крымінальных злачынстваў, якія падпадаюць пад прыкметы дзеянняў, прадугледжаных арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве), ч. 3 арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь (захоп і ўтрыманне ўлады неканстытуцыйным шляхам, спалучаным з забойствамі людзей) і арт. 128 КК Рэспублікі Беларусь (злачынствы супраць бяспекі чалавецтва)”

29 жніўня 2020 года на паседжанні райкама Барысаўскай раёнай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) (далей – Арганізацыя) разгледзена пытанне “Аб грамадска-палітычнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь пасля “выбараў” 9 жніўня”.

Арганізацыя падзяляе высновы сябра ЦК БСДП (Грамада) Пастухова Міхаіла Іванавіча (д.ю.н., прафесар, суддзя Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь першага складу: красавік 1994 — студзень 1997 гг.) аб тым, што Канстытуцыя-1996 нелегітымная, бо рашэнне Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 4 лістапада 1996 году пра рэкамэндацыйны характар рэфэрэндума-1996 было скасована ўласным указам Аляксандра Лукашэнкі!

20 ліпеня 1994 года, Лукашэнка прысягае беларускаму народу
Зыходзячы з гэтага, арганізацыя даручыла свайму сябру Ледніку Ігару Аляксандравічу, кіруючыся нормамі Канстытуцыі-1994, звярнуцца ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь са зваротам «Аб адхіленні Лукашэнкі А.Р. з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь згодна з ч.2 арт.88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у сувязі здзяйснення ім цяжкіх крымінальных злачынстваў, якія падпадаюць пад прыкметы дзеянняў, прадугледжаных арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве), ч. 3 арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь (захоп і ўтрыманне ўлады неканстытуцыйным шляхам, спалучаным з забойствамі людзей)».

Леднік І.А. з’яўляецца суаўтарам Сумеснай Дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнерства ў частцы далучэння краінаў-партнераў да Еўрапейскай дэкларацыі па электронным урадзе (праграма eUnion). Для Украіны і Беларусі далучэнне да eUnion разглядаецца ў якаці дадатку да гарантыяў іх бяспекі па Будапешцкім мемарандуме, таму рэалізацыя «дарожных карт» (eBelarus + eUnion) і (eUkraine + eUnion) павінна здзяйсняцца пры падтрымцы краінаў-гарантаў ЗША і Вялікабрытаніі.

Далучэнні да праграмы eUnion павінны папярэднічаць меры па зацвярджэнні вяршэнства права (рэабілітацыя, рэстуытуцыя, люстрацыя) і дэмакратыі праз супрацьдзеянне парушэнням выбарчых правоў грамадзян. Рэалізацыя гэтых мераў можа быць ажыцяўляна толькі на падставе нормаў Канстытуцыі-1994.

1 чэрвеня Ігар Леднік размесціў у сеціве Інтэрнет петыцыю “За адхіленне Лукашэнкі ад улады! (рэалізацыя арт. 88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь)” і 8 чэрвеня ён накіраваў у ПП НС Рэспублікі Беларусь зварот з подпісамі выбарцаў у падтрымку дадзенай петыцыі.

У якасці падстаў для вылучэння абвінавачванняў супраць Лукашэнкі А.Р. у сувязі з здзяйсненнем ім цяжкага злачынства па ч.3 арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь значыліся Пастанова Вярхоўнага Савета 13-га склікання Рэспублікі Беларусь «Аб мерах па рэалізацыі заключэння Спецыяльнай камісіі па прававой ацэнцы парушэнняў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь» і «Папярэдняе заключэнне аб датычнасці вышэйшых службовых асоб Беларусі ў сувязі з фактамі знікненняў і (або) адвольных пакаранняў смерцю Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага».

У якасці падстаў для вылучэння абвінавачванняў супраць Лукашэнкі А.Р. у сувязі з здзяйсненнем ім цяжкага злачынства па арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь значыліся правядзенне ім «рэферэндумаў» (14.05.1995г., 24.11.1996г., 17.10.2004г.) і заключэнне 8 снежня 1999 года ад імя Рэспублікі Беларусь так званай «саюзнай дамовы» з Расейскай Федэрацыяй. У выніку гэта завяло Беларусь у пастку «паглыбленай інтэграцыі» з краінай-агрэсарам Расеяй, якая склала з сябе абавязацельствы па Будапешцкім мемарандуме перад Беларуссю 22 лістапада 1996 года (перад Украінай – 20 лютага 2014 года).

Дадаткова да гэтага была прадастаўлена спасылка на петыцыю па збору подпісаў грамадзян у падтрымку звароту БСДП (Грамада) у ААН ад 12 траўня 2020 года аб скасаванні рэгістрацыі ў Сакратарыяце ААН «саюзнай дамовы» Беларусі з Расеяй з-за знаходжання з 18 сакавіка 2014 года ў складзе так званай «саюзнай дзяржавы» акупаваных РФ украінскіх АР Крым і горада Севастопаль.

Негледзячы на тое, Ігар Леднік у сваім звароце спасылаўся на прававыя заключэнні і зварот БСДП (Грамада) у ААН, 22 чэрвеня 2020 года намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Свіла В.З. адмовіў заяўніку ў ягоным патрабаванні вынесці на разгляд Палаты прадстаўнікоў пытанне аб распачатку ў адносінах да Лукашэнкі А.Р. працэдуры згодна з ч.2 арт.88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у сувязі здзяйснення ім цяжкіх крымінальных злачынстваў толькі на падставе таго, што на думку дэпутата Свілы В.З. “інфармацыя, выкладзеная ў звароце, носіць суб’ектыўны характар, прававых падстаў для разгляду паднятага пытання ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь не маецца”.

Грубае парушэнне дэпутатам Свілай В.З. заканадаўства аб зваротах грамадзян пацягнула за сабой вельмі цяжкія для Беларусі наступствы. “Выбары” 9 жніўня з масавымі фальсіфікацыямі і гвалтам супраць выбарцаў сталі чарговым эпізодам крымінальнага злачынства па ч.3 арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь, якое дасюль доўжыцца ў часе з лістападу 1996 года.

Вынікам шакуючых падзеяў пасля 9 жніўня і таго гвалту, якім Лукашэнка А.Р. намагаецца зацвердзіць сваё чарговае «пераабранне», сталі шматлікія ахвяры – забітыя, збітыя і зніклыя беларусы-патрыёты, якія выйшлі на пратэст пад забароненым ім у 1995 годзе гістарычным бел-чырвона-белым сцягам. Гэта стала падставай калектыйнага гвалту супраць выбарцаў з-за іх палітычных перакананняў, што ўтварае склад злачынства супраць бяспекі чалавецтва (арт. 128 КК Рэспублікі Беларусь).

Злачынствы супраць бяспекі чалавецтва – незаконнае ўтрыманне ў зняволенні, масавае ці сістэматычнае ажыццяўленне пакаранняў смерцю без суда, выкраданне людей з далейшым іх знікненнем, катаванні ці акты жорсткасці, якія здзяйсняюцца ў сувязі з палітычнымі перакананнямі, – караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад сямі да дваццаці пяці гадоў, або пажыццёвым зняволеннем, або смяротным пакараннем.

Разгляд гэтага цяжкага крымінальнага злачынства падпадае пад юрысдыкцыю Міжнароднага крымінальнага суда (МКС) ў Гаазе, дзейнасць якога рэгулюецца Рымскім статутам (уступіў у сілу 1 ліпеня 2002 года). Рэспубліка Беларусь пад кіраўніцтвам Лукашэнкі А.Р. Рымскі статут не падпісала і ня ратыфікавала. Магчымасць звярнуцца ў МКС беларусы маюць праз Раду Бяспекі ААН, дзякуючы нададзеным ЗША і Вялікабрытаніяй Рэспубліке Беларусь гарантыяў бяспекі па Будапешцкім мемарандуме.

28 жніўня з заклікам да беларускіх улад спыніць гвалт, пагрозы прымянення ваеннай сілы супраць уласных грамадзян краіны, неадкладна і безумоўна вызваліць усіх незаконна затрыманых і правесці поўнае і празрыстае расследаванне ўсіх меркаваных злачынстваў і злоўжыванняў з мэтай прыцягнення вінаватых да адказнасці выступілі з Сумеснай заявай місіі ЗША, Вялікабрытаніі, Швейцарыі і Еўрапейскага саюза ад імя краінаў-сябраў ЕС, прадстаўленых у Менску.

1 верасня, з падачай дадзенага звароту на ваш адрэс, у рамках кампаніі #GlobalFreedomWay распачынаецца сусветная кампанія па аднаўленні рэалізацыі правоў, якія ўласцівыя дзяржаўнаму суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, у інтарэсах яе носьбіта – народа. З «рэферэндуму-1995» і надалей рэалізацыя гэтых правоў ажыцяўляецца ў расейскіх інтарэсах!

Згодна з арт. 83 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у прысутнасці дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Прэзідэнт складае прысягу на вернасць беларускаму народу. Прысягаючы яму на «вернасць» ужо пяць разоў на працягу 26 год, Лукашэнка А.Р. па ацэнцы беларусаў, якія жывуць у краіне і за яе межамі, мае ўсе прававыя падставы замест інаугурацыі прайсці працэдуру зняцця з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь згодна з ч. 2 арт. 88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

На падставе выкладзенага, прымаючы да ўвагі Пастанову Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання (гвалтоўна разогнанага Лукашэнкам А.Р. пасля «рэферэндума-1996») «Аб мерах па рэалізацыі заключэння спецыяльнай камісіі па прававой ацэнцы парушэнняў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Лукашэнкам А.Р. Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь», у мэтах аднаўлення дзеяння Дэкларацыі «Аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь» і прынцыпаў АБСЕ па Будапешцкім мемарандуме аб гарантыях бяпекі Украіны і Рэспублікі Беларусь, кіруючыся ч.2 арт. 88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Барысаўская раёная арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) ПАТРАБУЕ:

1. Ініціыяваць у ПП НС Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасці з арт. 38 Рэгламента стварэнне Часовай следчай камісіі па прававой ацэнцы падзеяў пасля 9 жніўня на предмет складу злачынства супраць бяспекі чалавецтва (арт. 128 КК Рэспублікі Беларусь);

2. Вылучыць абвінавачванні супраць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі А.Р. у сувязі з здзяйсненнем ім цяжкіх злачынстваў, якія падпадаюць пад прыкметы дзеянняў, прадугледжаных арт. 128, арт. 356, ч.3 арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь;

3. Неадкладна ініцыяваць кансультацыі з ЗША і Вялікабрытаніяй (п.6 Будапешцкага мемарандума) аб прыняцці Радай Бяспекі ААН адмысловай рэзалюцыі аб расследванні ў МКС злачынстваў у Беларусі супраць чалавечнасьці (п.b арт.13 Рымскага статуту Міжнароднага крымінальнага суда).

Старшыня Барысаўскай раёнай арганізацый, сябра Прэзідыюму БСДП (Грамада) Абрамовіч Аляксандр Міхайлавіч

1 верасня 2020 года /Абрамовіч А.М./