Міжнародна прызнаны нейтралітэт Беларусі – гарантыя бяспекі ў рэгіёне АБСЕ

Ігар ЛЕДНІК, сябра БСДП,суаўтар Сумеснай Дэкларацыі па лічбавай эканоміцы
краін ЕС і Усходняга партнёрства

Амерыканскі журналіст Фрэд М. Каплан, які ў часопісе Slate асвятляе міжнародныя адносіны і знешнюю палітыку ЗША, у сваёй кнізе “Бомба: прэзідэнты, генералы і таемная гісторыя ядзернай вайны” распавядае пра строга засакрэчананую ваенную гульню, якую Савет нацыянальнай бяспекі разыграў у канцы кіравання адміністрацыі Абамы ў адказ на стратэгію Расеі “ад эскалацыі да дээскалацыі”, мэта якой перашкодзіць здольнасці або волі Амерыкі праецыраваць свой ўплыў на Еўропу. 

Сцэнар гульні выглядаў так: рускія ўрываюцца ў адну з краін Балтыі, НАТА эфектыўна супраціўляецца, а каб пераламіць сітуацыю, Расія запускае ядзерную бомбу малой магутнасці па базе ў Германіі, дзе разгорнутыя дроны і баявыя самалёты. Якім будзе адказ ЗША? 

Каб захаваць давер сярод саюзнікаў ЗША, было вырашана выпусціць некалькі ядзерных боепрыпасаў па Беларусі, якая ў гульні не ўдзельнічала ў расійскіх атаках, але якая з’яўляецца саюзніцай Расіі. 

Сам факт такой гульні яскрава сведчыць, што для спакою далёка недастаткова простая адмова ад ядзернай зброі ў абмен на гарантыі бяспекі па Будапешцкім мемарандуме, калі абавязацельствы па ім парушае “гарант” Расія, якая развязала ўзбройную агрэсію супраць Украіны і з якой Беларусь мае “саюзную дамову”. 

Па тым, што адбываецца ў Беларусі пасля “выбараў” 9 жніўня, складваецца ўраджанне, што Аляксандр Лукашэнка напоўніцу ўжо задзейнічаны ў расійскай стратэгіі “ад эскалацыі да дээскалацыі”, а з ім і Беларусь. Падтрымка яго Крамлём развязала безперапынны гвалт і здзекі лукашэнкаўскіх “красаўцаў” над беларусамі-пратэстоўцамі, а паказальныя вайсковыя сумесныя вучэнні “Славянскае братэрства” у межаў Украіны і краінаў НАТА – Польшчы і Літвы накіраваны на тое, каб Захад пакінуў усе спробы пасярэдніцтва па выхаду з палітычнага крызісу ў Беларусі. Пакінуўшы Лукашэнку пры ўладзе, Расія праз “саюзную дзяржаву” уцягне беларусаў у глабальнае супрацьстаянне з усім цывілізаваным светам. 

Якое ж з гэтага ёсць выйсце? Трэба намагацца прызнання за Беларуссю міжнародна-прававога статуса нейтральнай дзяржавы. 

Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь павінна зыходзіць з прынцыпаў роўнасці дзяржаў, неўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы і адпаведаць агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права, на якіх рэалізуюцца неад’емныя правы ўсіх суверэнных дзяржаў свету. Беларусь паставіла за мэту зрабіць сваю тэрыторыю бяз’ядзернай зонай, а дзяржаву — нейтральнай, зацвердзіўшы гэта ў якасці асновы свайго канстытуцыйнага ладу (арт.18 Канстытуцыі). 

Нейтралітэт – гэта комплексны міжнародна-прававы інстытут, які трывала ўвайшоў у практыку міждзяржаўных адносін як адзін са спосабаў абароны дзяржаў ад разбуральнага ўздзеяння войнаў і экспансіянісцкі настроеных дзяржаў. Нейтралітэт дзяржавы – гэта адна з формаў забеспячэння і падтрымання міжнароднага міру і бяспекі. 

Пад нейтралітэтам як міжнародна-прававой з’явай варта разумець прыняты суверэннай дзяржавай міжнародна-прававы статус з пэўнымі правамі і абавязкамі. Такі статус павінен быць замацаваны ў адпаведнай міжнародна-прававой форме і быць прызнаны хоць бы адной дзяржавай. 

У адпаведнасці з прынятым статусам нейтралітэту дзяржава абавязана не ўдзельнічаць прама цi ўскосна ў варожых дзеяннях ваюючых дзяржаў і не аказваць ім усялякую дапамогу. 

Прыкладам таго, як Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) у якасці грамадска-палітычнай інстытуцыі намагаецца дамагчыся для Беларусі міжнародна-прававога статуса нейтральнай дзяржавы сведчаць наступныя крокі. 

Згодна з арт. 102 Статута ААН 1 верасня 2000 г. “саюзны дагавор” паміж Расіяй і Беларуссю зарэгістраваны (рэг. № 36929) у Сакратарыяце ААН з выдачай адпаведнага сертыфікату. 

18 сакавіка 2014 г. паміж Расейскай Федэрацыяй і Рэспублікай Крым падпісаны Дагавор аб прыняцці ў Расійскую Федэрацыю самаабвешчанай Рэспублікі Крым з утварэннем у Крыме двух новых суб’ектаў Расейскай Федэрацыі — Рэспублікі Крым і горада федэральнага значэння Севастопаля.

27 сакавіка 2014 г. Генеральная асамблея ААН, пацвярджаючы першаснае значэнне Статута ААН у справе садзейнічання зацвярджэння вяршэнства права ў адносінах паміж дзяржавамі прыняла рэзалюцыю №68/262 “Тэрытарыяльная цэласнасць Украіны”. 

Генеральная асамблея ААН, спасылаючыся на прадугледжаныя ў арт. 2 Статута ААН абавязацельствы ўсіх дзяржаў устрымлівацца ў іх міжнародных адносінах ад пагрозы сілай або яе прымянення супраць тэрытарыяльнай цэласнасці або палітычнай незалежнасці любой дзяржавы і вырашаць свае міжнародныя спрэчкі мірнымі сродкамі, спасылаючыся на Дэкларацыю аб прынцыпах міжнароднага права і Хельсінкскі заключны акт ад 1 жнiўня 1975 г., рэалізацыя прынцыпаў якога з’яўляецца гарантыяй бяспекі Украіны па Будапешцкім мемарандуме ад 5 снежня 1994 г. у сувязі з далучэннем Украіны да Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі, заклікала ўсе дзяржавы, міжнародныя арганізацыі і спецыялізаваныя ўстановы не прызнаваць любое змяненне статусу Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Севастопаля па выніках рэферэндуму 16 сакавіка 2014 г., які не быў санкцыянаваны Украінай, і ўстрымлівацца ад любых дзеянняў або крокаў, якія можна было б вытлумачыць як прызнанне любога такога змененага статусу. 

Расійская Федэрацыя і Рэспубліка Беларусь рэзалюцыю №68/262 Генасамблеі ААН “Тэрытарыяльная цэласнасць Украіны” не падтрымалі. 

Беларусь атрымала ад ядзерных дзяржаў гарантыі бяспекі па Будапешцкім мемарандуме дзякуючы Украіне. Сваёй адмовай ад ядзернай зброі ў абмен на гарантыі бяспекі на прынцыпах Хельсінкскага Заключнага акта АБСЕ Украіна і Беларусь унеслі істотны ўклад ва ўзмацненне і падтрыманне міжнароднага рэжыму нераспаўсюджвання ядзернай зброі і еўраатлантычнай сістэмы бяспекі, увязаўшы іх існаванне з рэалізацыяй Украінай і Беларуссю правоў, уласцівых іх дзяржаўнаму суверэнітэту і з іх тэрытарыяльнай цэласнасцю. 

Так званая “саюзная дзяржава” Расіі і Беларусі з украінскай тэрыторыяй у сваім складзе – Аўтаномнай рэспублікай Крым і горадам Севастопалем – падрывае міжнародны рэжым нераспаўсюджвання ядзернай зброі і еўраатлантычную сістэму бяспекі. 

12 мая 2020 г., кіруючыся арт. 103 Статута ААН, БСДП накіравала зварот у ААН с просьбай скасаваць рэгістрацыю ў Сакратарыяце ААН “саюзнай дамовы” паміж Расіяй і Беларуссю. Праз беларускую дыяспару гэтая палітыка па дасягненні міжнародна-прававога статуса Беларусі, як нейтральнай дзяржавы, будзе пашырацца на ўсе 100 краінаў свету, якія са спасылкай на гарантыі бяспекі Украіны па Будапешцкім мемарандуме на Генасамблее ААН прынялі рэзалюцыю №68/262 “Тэрытарыяльная цэласнасць Украіны”. 

Другой падставай скасавання рэгістрацыі ў Сакратарыяце ААН “саюзнай дамовы” паміж Расіяй і Беларуссю з’яўляецца прававая някчэмнасць подпісу Аляксандра Лукашэнкі пад ёй ад імя Беларусі. 

Падпісаўшы 5 снежня 1994 г. ад імя Рэспублікі Беларусь міжнародна-прававы дакумент – Будапешцкі мемарандум, па якім краіне нададзены гарантыі бяспекі на прынцыпах АБСЕ, Аляксандр Лукашэнка ініцыяваў правядзенне 14 мая 1995 г. незаконнага рэферэндума, якім ён зацвердзіў курс на інтэграцыю з Расійскай Федэрацыяй і змяніў дзяржаўныя гістарычныя сімвалы Беларусі на былыя савецкія. 

У 1996 годзе на падставе вынікаў гэтага незаконнага рэферэндуму 2 красавіка быў заключаны дагавор аб утварэнні саюзай дзяржавы Беларусі і Расіі, а 22 лістапада пры непасрэдным удзеле вышэйшых службовых асоб Расійскай Федэрацыі (Ягора Строева, Генадзя Селязнёва, Віктара Чарнамырдзіна) паміж Аляксандрам Лукашэнкам і старшынёй Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Сямёнам Шарэцкім было падпісана пагадненне “Аб грамадска-палітычнай сітуацыі і канстытуцыйнай рэформе ў Рэспубліцы Беларусь”. 

Умяшальніцтвам ва ўнутраныя справы суверэннай Рэспублікі Беларусь Расійская Федэрацыя парушыла п.3 Будапешцкага мемарандума і праз згаданае пагадненне спыніла імпічмент Лукашэнкі, які быў распачаты дэпутатамі Вярхоўнага Савета за сістэматычнае парушэнне ім Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь. 

Расійскае ўмяшальніцтва дала Лукашэнку магчымасць правесці 24 лістапада 1996 г. наступны незаконны рэферэндум, якім ён зруйнаваў канстытуцыйны лад краіны. Парушэннем абавязацельстваў па Будапешцкім мемарандуме і навязаннем падпісання вышэй згаданага пагаднення Расіяй падпарадкавала сваім уласным інтарэсам рэалізацыю Беларуссю правоў, уласцівых яе дзяржаўнаму суверэнітэту. 

Спецыяльная камісія Вярхоўнага Савета 13-га склікання пад кіраўніцтвам віцэ-спікера Віктара Ганчара ў сваім заключэнні па прававой ацэнцы парушэнняў Аляксандра Лукашэнка Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь ацаніла правядзенне рэферэндума 24 лістапада 1996 г., як парушэнне ч.2 арт.3 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, за якое прадугледжана крымінальная адказнасць па арт.357 КК Рэспублікі Беларусь.           

Гэтае злачынства доўжыцца ў часе і спалучанае з масавымі рэпрэсіямі, фальсіфікацыямі выбараў па нелегітымнай Канстытуцыі 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі 1996 г. і, з улікам “Папярэдняга заключэння аб датычнасці вышэйшых службовых асоб Беларусі ў сувязі з фактамі знікненняў і (або) адвольных пакаранняў смерцю Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага”, прадуглежвае кваліфікацыю па ч.3 арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь (захоп і ўтрыманне ўлады неканстытуцыйным шляхам, спалучаным з забойствамі людзей).

Правядзенне Лукашэнкам рэферэндумаў (14 мая 1995 г., 24 лістапада 1996 г. і 17 кастрычніка 2004 г. па скасаванні канстытуцыйнага абмежавання тэрміну знаходжання на прэзідэнцкай пасадзе), ініцыяванне ім заключэння 8 снежня 1999 г. ад імя Рэспублікі Беларусь так званай “саюзнай дамовы” з Расіяй, што завяла Рэспубліку Беларусь у пастку “паглыбленай інтэграцыі” з краінай-агрэсарам Расійскай Федэрацыяй, якая склала з сябе абавязкі па Будапешцкім мемарандуме перад Беларуссю 22 лістапада 1996 г. (перад Украінай – 20 лютага 2014 г.), утвараюць склад злачынства, адказнасць за якое прадугледжана арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве) — наўмыснае аказанне дапамогі замежнай дзяржаве ў правядзенні дзейнасці, накіраванай на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь. 

Вынікам шакуючых падзей пасля 9 жніўня 2020 г. і таго гвалту, якім Лукашэнка намагаецца зацвердзіць сваё чарговае “пераабранне” у 80% галасоў, сталі шматлікія ахвяры – забітыя, збітыя і зніклыя беларусы-патрыёты, якія выйшлі на пратэст пад забароненым у 1995 годзе гістарычным бел-чырвона-белым сцягам. Гэта стала падставай калектыўнага гвалту супраць грамадзян з-за іх палітычных перакананняў, што ўтварае склад злачынства супраць бяспекі чалавецтва (арт. 128 КК Рэспублікі Беларусь). 

Усе вышэй пералічаныя злачынствы Аляксандра Лукашэнкі сталі падставай для Барысаўскай раённай арганізацыі БСДП (Грамада) звярнуцца да дэпутатаў “парламенту” с патрабаваннем распачаць супраць яго працэдуру ягонага зняцця з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь згодна з  ч. 2 арт. 88 Канстытуцыі Рэспублікі і неадкладна ініцыяваць кансультацыі з ЗША і Вялікабрытаніяй аб прыняцці Радай Бяспекі ААН адмысловай рэзалюцыі аб расследванні ў Міжнародным крымінальным судзе злачынстваў рэжыма Лукашэнкі супраць чалавечнасці (п.b арт.13 Рымскага статуту). 

Спробы Расіі захаваць Лукашэнку пры ўладзе праз “саюзную дзяржаву” прывядзе да катастрафічных наступстваў для светапарадку і створыць у сусветнай практыцы прэцэдэнт, калі ва ўзброенае супрацьстаянне адно з адным будуць уцягнутыя краіны, якія атрымалі ад ядзерных дзяржаў гарантыі бяспекі па Будапешцкім мемарандуме – беларусы будуць вымушаныя ў складзе “саюзнага” войску з краінай-агрэсарам РФ абараняць “саюзны” Крым! 

Каб гэтага не адбылося, барысаўская суполка БСДП актывізавала рэалізацыю “дарожнай карты” (eBelarus + eUnion) пры падтрымцы краінаў-гарантаў ЗША і Вялікабрытаніі ў рамках Сумеснай Дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнерства, якая зацверджана 11 чэрвеня 2015 г. у Люксембургу. Адсюль жа ў рамках кампаніі #GlobalFreedomWay распачалося ўзаемадзеянне з прадстаўнікамі беларускай дыяспары са шматлікіх краінаў па інтэграцыі Беларусі ў Адзіны лічбавы рынак ЕС (EU DSM), якая прадуглежваецца ў ходзе стварэння Еўрасаюзам “агульнай эканамічнай прасторы” з краінамі Усходняга партнерства (CES EU-EaP). 

Такое ўзаемадзеянне з беларусамі ва ўсім свеце на падставе Дэкларацыі АБСЕ аб асноўных свабодах у лічбавы век, якая прыраўняла абавязацельствы АБСЕ па абароне правоў чалавека і асноўных свабод, як у рэальным, так і ў віртуальным свеце, будзе спрыяць выхаду з пасткі “паглыбленай інтэграцыі” з Расіяй, у якую Лукашэнка ўцягнуў Беларусь, паставіўшы яе ў вялікую небяспеку. 

Прызначаныя Лукашэнкам дэпутаты “парламенту” адмовіліся і адхіляць яго ад улады, і ініцыяваць кансультацыі з ЗША і Вялікабрытаніяй аб прыняцці Радай Бяспекі ААН адмысловай рэзалюцыі па расследванні ў Міжнародным крымінальным судзе ў Гаазе злачынстваў рэжыма Лукашэнкі супраць чалавечнасці (п.b арт.13 Рымскага статуту). Зараз гэта становіцца магчымым праз узаемадзеянне беларусаў па ўсім свеце. 

Супрацьстаянне Расіі з цывілізаваным Захадам у інстытуцыйнай эканомікі апісваецца, як працэс перазмеркавання “патэнцыялу гвалту”. Транзіт ад залежнай расійскай рэнтнай эканомікі да еўрапейскай рынкавай і лічбавай дазволіць супольнымі намаганнямі ўвесці Беларусь у юрысдыкцыю міжнароднага права і набыць правы і абавязацельствы, неабходныя для набыцця ёю міжнародна-прававога статуса нейтральнай дзяржавы. 

Пры такім ходзе падзеяў Беларусь гарантавана будзе выключана з гульняў натаўскіх стратэгаў у разбуральнай вайне, па тэрытэрыі якой павінен быць нанесены ядзерны удар для спынення экспансіянісцкай Расіі.

Ігар ЛЕДНІК, сябра БСДП,суаўтар Сумеснай Дэкларацыі па лічбавай эканоміцы

краін ЕС і Усходняга партнёрства

Новое — это хорошо забытое старое?

Александр АБРАМОВИЧ, председатель Борисовской городской организации Белорусской социал-демократической партии (Громада)

Сейчас в Беларуси слышится все больше и больше призывов к всеобщей забастовке. Власти пытаются отчаянно бороться с ними. Примеров этому множество.


Например, автора  этих строк суд Борисовского района наказал в июле текущего года административным шрафом на астрономическую сумму в 1740 рублей по народной статье 24.23 КоАП РБ.

Мое подпавшее под суд деяние заключалось лишь в том, что я недавно сделал в интернете репост фотоснимка трудящегося в производственной форме солигорского предприятия «Беларуськалий» с сопроводительными надписями «Забастовке быть!», «Стоп, таракан!» и «Я/МЫ 97%».


Как учителю истории по образованию, мне сразу при анализе забастовочной активности приходят на ум события первой русской революции 1905-1907 годов. Ключевой здесь стала Всероссийская октябрьская политическая забастовка в 1905 году, имевшая широкий размах и в Беларуси.


Упомянутая забастовка оказалась чрезвычайно эффективной, потому что под её нажимом царизм вынужден был издать известный Манифест 17 октября 1905 года. С изданием этого документа Россия фактически из абсолютной монархии превращалась в конституционную.


Похожего сейчас добиваются широкие слои белорусского населения, выступающие против режима личной власти Александра Лукашенко. Может быть, стоит использовать в данный момент успешный опыт столетней давности?! По крайней мере, хотя бы символически напомнить о нем?!


Не стало ли бы таким выражением символики обозначение своей цели как Всебелорусской октябрьской политической забастовки 2021 года?! К тому же, символический компонент можно усилить, используя историческую и генетическую память белорусского народа.


Для примера, датой начала забастовки мог бы стать день 25 октября текущего года. Вам ничего это не напоминает? Ведь 25 октября — это 7 ноября по старому стилю.


Александр АБРАМОВИЧ, председатель Борисовской городской организации Белорусской социал-демократической партии (Громада)
Контактный телефон +375295675416