Зварот намесніка старшыні Барысаўскай арганізацыі БСДП (Грамада)

Ігар Леднік

Прывітанне!

Прапаную ўключыць у павестку дня канферэнцыі Мінскай абласной арганізаціі БСДП (Грамада) наступнае пытанне:
— Аб удзеле ў праграме “(eBelarus + eUnion): падтрымка правядзення інстытуцыйных рэформаў” і ўключэнні ў санкцыйны спіс у рамках праграмы дэпутатаў ПП НС Рэспублікі Беларусь. 

Слухалі: Ігара Ледніка, кіраўніка праграмы (eBelarus + eUnion), аб запуску з 1 лютага дадзенай праграмы (падрабязней).

 Праграма рэалізуецца на падставе Кансттытуцыі-1994Заключэння Ганчара і гарантыяў бяспекі Беларусі па Будапешцкім мемарандуме.


У рамках (eBelarus + eUnion) прадуглежваецца прыцягненне Лукашэнкі і ягонага атачэння да адказнасці ў МКС у Гаазе, дзеля чаго ініцыяваная міжнародная кампанія «Шлях да Гаагі»

Удзел у  праграме (eBelarus + eUnion) дазволіць перавесці сітуацыю ў Беларусі ў сістэму міжнароднага права і пазбавіць грамадзян крымінальнага перасьледу, які будзе ўведзены праектам закона «Аб змяненні законаў па пытаннях процідзеяння экстрэмізму».

 Закон Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2007 года № 203-З «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму» адносіць да экстрэмісцкай дзейнасці дзеянні, накіраваныя на захоп або ўтрыманне дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам.

Згодна «Заключэнню Ганчара» такія дзеянні здзейсненыя Лукашэнкам у лістападзе 1996 года. Дэпутаты ПП НС адмовіліся на падставе «Заключэння Ганчара» праводзіць працэдуру адхілення Лукашэнкі з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з ч.2 арт.88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая была мной ініцыяваная 8 чэрвеня 2020 года разам з Мікалаем Аўтуховічам.

1 верасня да нашых патрабаванняў далучылася Барысаўская арганізацыя БСДП (Грамада), дадаўшы да падстаў адхілення Лукашэнкі ад улады злачынствы супраць бяспекі чалавецтва (арт. 128 КК Рэспублікі Беларусь), якія былі здзейсненыя пасля 9 жніўня. І па гэтаму партыйнаму звароту атрымана адмова «дэпутатаў». 

Факты злачынстваў супраць чалавечнасці зафіксаваныя ў дакладзе Маскоўскага механізму АБСЕ ад 5 лістапада 2020 года. 

Праэкт пратаколу:

Вырашылі: 1. Прыняць удзел у праграме “(eBelarus + eUnion): падтрымка правядзення інстытуцыйных рэформаў” і ўключыць у санкцыйны спіс у рамках праграмы дэпутатаў ПП НС Рэспублікі Беларусь.

2. Накіраваць рашэнне Менскай абласной арганізацыі сябрам ЦК БСДП (Грамада) для прыняцця дадзенага рашэння на ўзроўні ўсёй партыі.

Галасавалі: За -?  , Супраць -?  , Устрымаліся -?  . 

Выпіска з пратакола пасяджэння канферэнцыі Мінскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада)

СЛУХАЛІ: Юрэвіча А.В., які нагадаў, што з інфармацыяй па дадзенаму пытанні выступаў Леднік І.А. і канферэнцыі было прапанавана перанакіраваць гэтае пытанне для разгляду Цэнтральнаму камітэту партыі.
Іншыя прапановы не паступілі.
ПАСТАНАВІЛІ: рэкамендаваць Ледніку І.А. звярнуцца ў Прэзідыум БСДП з просьбай вынесці на разгляд ЦК БСДП пытанне “Аб далучэнні да праграмы e-Belarus/e-Union”.
ГАЛАСАВАЛІ: “за” – 10, “супраць” – 0, “устрымалася” – 0 (прынята).

СЛУХАЛІ: Юрэвіча А.В., які прапанаваў перайсці да разгляду пытання “Рознае”.
ПАСТАНАВІЛІ: перайсці да разгляду пытання “Рознае”.
ГАЛАСАВАЛІ: “за” – 10, “супраць” – 0, “устрымалася” – 0 (прынята).

З павагай,Ігар Леднік


Саюз юрыдычных асоб «Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва»,
Цэнтр абароны правоў уласнасці,Centre for the Protection of property rights,
Association of legal entities “Republican confederation of entrepreneurship”

Інститут дослідження російської агресії
Institute of Russian Aggression Research

+375 29 334 39 59 (Беларусь)
+38 050 734 10 70 (Україна)

Зварот намесніка старшыні Барысаўскай арганізацыі БСДП (Грамада): 1 комментарий

  1. Аляксандр Абрамовiч шчыра падтрымлiвае зварот Iгара Леднiка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *