Дэбаты: гарантыі бяспекі Лукашэнкі vs гарантыі бяспекі Беларусі

Намеснік старшыні Барысаўскай арганізацыі БСДП (Грамада), намеснік дырэктара Інстытута даследавання расійскай агрэсіі (Кіеў), сааўтар сумеснай дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краін ЕС і УП Ігар Леднік.

Запуск 21 лістапада партыйнага YouTube-канала БСДП News распачаўся са скандальнай размовы са старшынёй Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігарам Барысавым, якая стала падставай для сябра БСДП Ігара Ледніка выклікаць партыйнага лідара на дэбаты.

У размове з журналістам Алесем Бураковым на тэму: «Ці ёсць дыялог у грамадстве і як выйсці з палітычнага крызіса?» Ігар Барысаў разважае пра тое, што “грамадства павінна прапанаваць Лукашэнке пэўныя гарантыі бяспекі, нават негледзячы на тыя ахвяры…”.

Нагадаем, што ў мінулым годзе грамадства вельмі негатыўна адрэагавала на ініцыятыву дэпутаткі ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганны Канапацкай, якая выносіла на разгляд “парламента” адпаведны законапраект аб гарантыях бяспекі прэзідэнту. “Несменяемы” Лукашэнка не можа сабе нават уявіць, што калісьці ён можа пазбавіцца ўлады, таму і бегае па Менску са сваім сынам Мікалаем, даўшы яму ў рукі аўтамат.

Развагі Барысава пра гарантыі бяспекі Лукашэнкі “нават негледзячы на тыя ахвяры…” яшчэ больш небяспечныя, чым ініцыятыва Канапацкай. Барысаў дакладна ведае пра ініцыятыву Ледніка аб адхіленні Лукашэнкі ад улады пры падтрымцы ЗША і Вялікабрытаніі – краінаў-гарантаў бяспекі Беларусі па Будапешцкім мемарандуме, ведае пра зварот барысаўскіх сацыял-дэмакратаў да дэпутатаў “парламента” па гэтаму ж пытанні і іх адмоўны адказ, а таксама пра разгляд ЦРК БСДП скаргі Ледніка “Аб адпаведнасці дзейнасці кіраўніка БСДП яе Праграме і Статуту”.

Дзеля прыцягнення Лукашэнкі і ягонага атачэння да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці Ігар Леднік у рамках міжнароднай кампаніі #GlobalFreedomWay ініцыяваў стварэнне сеткі міжнародных каардынатараў з цэнтрам у Люксембургу, куды 11 чэрвеня 2015 года ён быў запрошаны на зацвярджэнне Сумеснай Дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнерства ў якасці яе суаўтара.

На Сусветным Кангрэсе Беларусаў 2020, які прайшоў 31-га кастрычнiкa ў анлайн рэжыме, пад час сэкцыі “Квіток у Гаагу. Трыбунал” Ігар Леднік пад сімволікай БСДП агучыў магчымасць прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці ў МКС у Гаазе пад час рэалізацыі “дарожнай карты” (eBelarus + eUnion) пры падтрымцы ЗША і Вялікабрытаніі – краінаў-гарантаў бяспекі Беларусі па Будапешцкім мемарандуме. Па выніках Кангрэса ствараецца аднаіменная рабочая група “Квіток у Гаагу. Трыбунал”.

На дадзены момант дасягнута дамоўленасць з міжнароднай арганізацыяй Global Rights Compliancе, якая месціцца ў Гаазе і здзяйсняе кансультатыўна-прававое суправаджэнне разгляду спраў па міжнародным злачынствам, аб суправаджэнні адзінага кейсу па Украіне і Беларусі, згодна якому на разгляд Рады Бяспекі ААН ЗША і Вялікабрытанія – краіны-гаранты бяспекі Украіны і Беларусі, вынясуць адмысловую рэзалюцыю аб прыцягненні да адказнасці ў МКС у Гаазе – ва Украіне за ваенныя злачынствы, а ў Беларусі за злачынствы супраць чалавечнасці. З гэтай нагоды GRC уключыла пяць беларусаў у свой цыкл вэбінараў па падрыхтоўцы спраў для разгляду ў МКС.

Каманда ІТ-спецыялістаў на чале з Валерыям Цапкалам падхапіла рэалізацыю «дарожнай карты» (eBelarus + eUnion) і пад eBelarus, е-рэзедентамі якой будуць беларусы з Радзімы і якія жывуць у замежжы (вопыт Эстоніі), і ўжо сроблена адмысловая ID-картка. 

Гарантыямі бяспекі для Лукашэнкі “нават негледзячы на тыя ахвяры…” лідар партыі Ігар Барысаў жадае паставіць на ўсім вышэй пералічаным тлусты крыж!

Дэбаты: “гарантыі бяспекі Лукашэнкі vs гарантыі бяспекі Беларусі” павінны паказаць грамадству, што пазыцыя Ігара Барысава не ёсць афіцыйнай пазыцыяй БСДП і іх правядзенне будзе спрыяць незалежнаму правасуддзю ў МКС на карысць ахвяраў злачынстваў супраць чалавечнасці рэжыма Лукашэнкі.

Акрамя таго, у МКС у Гаазе трэба прадастаўляць кантэкст у якім Лукашэнка здзяйсняе злачынствы супраць чалавечнасці, пачынаючы з першых зніклых і забітых у Беларусі, уключна з Віктарам Ганчарам, забітага за ягонае заключэнне па парушэнню Лукашэнкам Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь. Пад час дэбатаў Ігар Барысаў надасць свае юрыдычныя довады па гарантыям бяспекі для Лукашэнкі, а Ігар Леднік свае ў падтрымку гарантыяў бяспекі Беларусі па Будапешцкім мемарандуме, які Лукашэнка ад імя Беларусі падпісаў 5 снежня 1994 года і «рэферэндумам» 14 траўня 1995 года гэтыя гарантыі бяспекі перакрэсліў, зацвердзіўшы інтэграцыю з РФ і сімвалы, як ў прарасейскім Прыднястроўі!

Тым больш, дэбаты адкажуць і на пытанне што рабіць з “саюзнай дзяржавай” Беларусі і Расеі, супраць ініцыятараў стварэння якой будуць накладзеныя санкцыі згодна прынятаму Кангрэсам ЗША “Акту аб дэмакратыі, правах чалавека і сувэрэнітэце Беларусі 2020 году”.

12 траўня 2020 года БСДП (Грамада) па ініцыятыве Ігара Ледніка і за подпісам Ігара Барысава, прытрымліваючыся нормаў Канстытуцыі-1994 і ўскладзеных на Рэспубліку Беларусь Статутам ААН і Будапешцкім мемарандумам міжнародных абавязацельстваў, накіравала зварот у ААН аб скасаванні рэгістрацыі ў Сакратарыяце ААН «саюзнай дамовы» паміж Беларуссю и Расеяй. Зараз кампанію непрызнання гэтага “саюза”, які надае Пуціну падставы трымаць Лукашэнку пры ўладзе, падхопяць беларусы і ў замежжы, прапануючы ўрадам краінаў, дзе яны пражываюць, падтрымаць ініцыятыву беларусаў, якія жывуць на радзіме ва ўмовах “захопленай” Лукашэнкам дзяржавы. Яму ў гэтым дапамагла РФ, парушыўшы гарантыі бяспекі Беларусі па Будапешцкім мемарандуме.

Вынікі дэбатаў увайдуць у даказовую базу ў справе па Беларусі для “гарантаў”, для Рады Бяспекі ААН, для МКС у Гаазе і для краінаў, якія ўжо распачалі ўзбуджаць крымінальныя справы па універсальнай юрысдыкцыі за злачынствы супраць чалавечнасці ў Беларусі.

З улікам наяўнасці скаргі Ігара Ледніка ў ЦРК, якая не разглядаецца на працягу амаль ужо трох месяцаў, удзельнікі Менскай абласной арганізацыі, якая прайшла 21 лістапада, вырашылі накіраваць інфармацыю усім сябрам ЦК БСДП і партыйнаму экспертна-анаітычнаму савету.

Ігару Барысаву Барысаўская арганізацыя БСДП (Грамада) прапануе прызначыць месца і час дэбатаў: гарантыі бяспекі Лукашэнкі vs гарантыі бяспекі Беларусі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *