На YouTube-канале НАШ ДОМ ТВ господин Петрас Ауштравичус ответил на вопросы беларусов.

Намеснік старшыні Барысаўскай арганізацыі БСДП (Грамада),
намеснік дырэктара Інстытута даследавання расійскай агрэсіі (Кіеў),
сааўтар сумеснай дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краін ЕС і УП Ігар Леднік.

Петрас Ауштравичус докладчик в Европарламенте по созданию «общего экономического пространства» ЕС со странами-партнерами, где их интеграция в Единый цифровой рынок ЕС является одним из направлений. В качестве соавтора Совместной Декларации по цифровой экономике стран ЕС и Восточного партнерства я задал господину Ауштравичусу вопрос о перспективах создания «общего экономического пространства» с ЕС (19:23). Беларусы с украинцами крайне заинтересованы в реализации «дорожных карт» (eBelarus + eUnion) и (eUkraine + eUnion) при поддержке США и Великобритании – стран-гарантов безопасности Беларуси и Украины по Будапештскому меморандуму. Это открывает для нас перспективы по принятию Советом Безопасности ООН специальной резолюции по направлению в МУС в Гааге дел по военным преступлениям в Украине и преступлениям против человечности в Беларуси.

— с Michael Kucherov и ещё 12.

Дэбаты: гарантыі бяспекі Лукашэнкі vs гарантыі бяспекі Беларусі

Намеснік старшыні Барысаўскай арганізацыі БСДП (Грамада), намеснік дырэктара Інстытута даследавання расійскай агрэсіі (Кіеў), сааўтар сумеснай дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краін ЕС і УП Ігар Леднік.

Запуск 21 лістапада партыйнага YouTube-канала БСДП News распачаўся са скандальнай размовы са старшынёй Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігарам Барысавым, якая стала падставай для сябра БСДП Ігара Ледніка выклікаць партыйнага лідара на дэбаты.

У размове з журналістам Алесем Бураковым на тэму: «Ці ёсць дыялог у грамадстве і як выйсці з палітычнага крызіса?» Ігар Барысаў разважае пра тое, што “грамадства павінна прапанаваць Лукашэнке пэўныя гарантыі бяспекі, нават негледзячы на тыя ахвяры…”.

Нагадаем, што ў мінулым годзе грамадства вельмі негатыўна адрэагавала на ініцыятыву дэпутаткі ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганны Канапацкай, якая выносіла на разгляд “парламента” адпаведны законапраект аб гарантыях бяспекі прэзідэнту. “Несменяемы” Лукашэнка не можа сабе нават уявіць, што калісьці ён можа пазбавіцца ўлады, таму і бегае па Менску са сваім сынам Мікалаем, даўшы яму ў рукі аўтамат.

Развагі Барысава пра гарантыі бяспекі Лукашэнкі “нават негледзячы на тыя ахвяры…” яшчэ больш небяспечныя, чым ініцыятыва Канапацкай. Барысаў дакладна ведае пра ініцыятыву Ледніка аб адхіленні Лукашэнкі ад улады пры падтрымцы ЗША і Вялікабрытаніі – краінаў-гарантаў бяспекі Беларусі па Будапешцкім мемарандуме, ведае пра зварот барысаўскіх сацыял-дэмакратаў да дэпутатаў “парламента” па гэтаму ж пытанні і іх адмоўны адказ, а таксама пра разгляд ЦРК БСДП скаргі Ледніка “Аб адпаведнасці дзейнасці кіраўніка БСДП яе Праграме і Статуту”.

Дзеля прыцягнення Лукашэнкі і ягонага атачэння да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці Ігар Леднік у рамках міжнароднай кампаніі #GlobalFreedomWay ініцыяваў стварэнне сеткі міжнародных каардынатараў з цэнтрам у Люксембургу, куды 11 чэрвеня 2015 года ён быў запрошаны на зацвярджэнне Сумеснай Дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнерства ў якасці яе суаўтара.

На Сусветным Кангрэсе Беларусаў 2020, які прайшоў 31-га кастрычнiкa ў анлайн рэжыме, пад час сэкцыі “Квіток у Гаагу. Трыбунал” Ігар Леднік пад сімволікай БСДП агучыў магчымасць прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці ў МКС у Гаазе пад час рэалізацыі “дарожнай карты” (eBelarus + eUnion) пры падтрымцы ЗША і Вялікабрытаніі – краінаў-гарантаў бяспекі Беларусі па Будапешцкім мемарандуме. Па выніках Кангрэса ствараецца аднаіменная рабочая група “Квіток у Гаагу. Трыбунал”.

На дадзены момант дасягнута дамоўленасць з міжнароднай арганізацыяй Global Rights Compliancе, якая месціцца ў Гаазе і здзяйсняе кансультатыўна-прававое суправаджэнне разгляду спраў па міжнародным злачынствам, аб суправаджэнні адзінага кейсу па Украіне і Беларусі, згодна якому на разгляд Рады Бяспекі ААН ЗША і Вялікабрытанія – краіны-гаранты бяспекі Украіны і Беларусі, вынясуць адмысловую рэзалюцыю аб прыцягненні да адказнасці ў МКС у Гаазе – ва Украіне за ваенныя злачынствы, а ў Беларусі за злачынствы супраць чалавечнасці. З гэтай нагоды GRC уключыла пяць беларусаў у свой цыкл вэбінараў па падрыхтоўцы спраў для разгляду ў МКС.

Каманда ІТ-спецыялістаў на чале з Валерыям Цапкалам падхапіла рэалізацыю «дарожнай карты» (eBelarus + eUnion) і пад eBelarus, е-рэзедентамі якой будуць беларусы з Радзімы і якія жывуць у замежжы (вопыт Эстоніі), і ўжо сроблена адмысловая ID-картка. 

Гарантыямі бяспекі для Лукашэнкі “нават негледзячы на тыя ахвяры…” лідар партыі Ігар Барысаў жадае паставіць на ўсім вышэй пералічаным тлусты крыж!

Дэбаты: “гарантыі бяспекі Лукашэнкі vs гарантыі бяспекі Беларусі” павінны паказаць грамадству, што пазыцыя Ігара Барысава не ёсць афіцыйнай пазыцыяй БСДП і іх правядзенне будзе спрыяць незалежнаму правасуддзю ў МКС на карысць ахвяраў злачынстваў супраць чалавечнасці рэжыма Лукашэнкі.

Акрамя таго, у МКС у Гаазе трэба прадастаўляць кантэкст у якім Лукашэнка здзяйсняе злачынствы супраць чалавечнасці, пачынаючы з першых зніклых і забітых у Беларусі, уключна з Віктарам Ганчарам, забітага за ягонае заключэнне па парушэнню Лукашэнкам Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь. Пад час дэбатаў Ігар Барысаў надасць свае юрыдычныя довады па гарантыям бяспекі для Лукашэнкі, а Ігар Леднік свае ў падтрымку гарантыяў бяспекі Беларусі па Будапешцкім мемарандуме, які Лукашэнка ад імя Беларусі падпісаў 5 снежня 1994 года і «рэферэндумам» 14 траўня 1995 года гэтыя гарантыі бяспекі перакрэсліў, зацвердзіўшы інтэграцыю з РФ і сімвалы, як ў прарасейскім Прыднястроўі!

Тым больш, дэбаты адкажуць і на пытанне што рабіць з “саюзнай дзяржавай” Беларусі і Расеі, супраць ініцыятараў стварэння якой будуць накладзеныя санкцыі згодна прынятаму Кангрэсам ЗША “Акту аб дэмакратыі, правах чалавека і сувэрэнітэце Беларусі 2020 году”.

12 траўня 2020 года БСДП (Грамада) па ініцыятыве Ігара Ледніка і за подпісам Ігара Барысава, прытрымліваючыся нормаў Канстытуцыі-1994 і ўскладзеных на Рэспубліку Беларусь Статутам ААН і Будапешцкім мемарандумам міжнародных абавязацельстваў, накіравала зварот у ААН аб скасаванні рэгістрацыі ў Сакратарыяце ААН «саюзнай дамовы» паміж Беларуссю и Расеяй. Зараз кампанію непрызнання гэтага “саюза”, які надае Пуціну падставы трымаць Лукашэнку пры ўладзе, падхопяць беларусы і ў замежжы, прапануючы ўрадам краінаў, дзе яны пражываюць, падтрымаць ініцыятыву беларусаў, якія жывуць на радзіме ва ўмовах “захопленай” Лукашэнкам дзяржавы. Яму ў гэтым дапамагла РФ, парушыўшы гарантыі бяспекі Беларусі па Будапешцкім мемарандуме.

Вынікі дэбатаў увайдуць у даказовую базу ў справе па Беларусі для “гарантаў”, для Рады Бяспекі ААН, для МКС у Гаазе і для краінаў, якія ўжо распачалі ўзбуджаць крымінальныя справы па універсальнай юрысдыкцыі за злачынствы супраць чалавечнасці ў Беларусі.

З улікам наяўнасці скаргі Ігара Ледніка ў ЦРК, якая не разглядаецца на працягу амаль ужо трох месяцаў, удзельнікі Менскай абласной арганізацыі, якая прайшла 21 лістапада, вырашылі накіраваць інфармацыю усім сябрам ЦК БСДП і партыйнаму экспертна-анаітычнаму савету.

Ігару Барысаву Барысаўская арганізацыя БСДП (Грамада) прапануе прызначыць месца і час дэбатаў: гарантыі бяспекі Лукашэнкі vs гарантыі бяспекі Беларусі.

Аб адпаведнасці дзейнасці кіраўніка БСДП яе Праграме і Статуту

Намеснік старшыні Барысаўскай арганізацыі БСДП (Грамада), намеснік дырэктара Інстытута даследавання расійскай агрэсіі (Кіеў), сааўтар сумеснай дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краін ЕС і УП Ігар Леднік.

Ihar LednikNovember 22, 2020

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)

вул.Кульман, д.9, оф 607, 220100, г.Менск,

Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі БСДП (Грамада),

е-mail: bsdp.minsk.ck@gmail.com,

Абласным арганізацыям БСДП (Грамада),

Копія: Цэнтральнаму Камітэту БСДП (Грамада),

Ледніка Ігара Аляксандравіча,

пражывае: 222515, г. Барысаў

ЗВАРОТ

“Аб адпаведнасці дзейнасці кіраўніка БСДП яе Праграме і Статуту”

Я з’яўляюся сябрам партыі з 1 снежня 2017 года (парт.пасведчанне №710-1659).

Я не маю запазычаннасці па сяброўскіх складках і маю права звяртацца са зваротам згодна з п.7.4 Статута БСДП па выкананні кіраўніцтвам партыі абавязацельственага права перада мной.

4 верасня кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская на слуханнях па Беларусі ў Радзе Бяспекі ААН звярнулася да краінаў-удзельніц ААН па дапамогу, каб спыніць гвалт у Беларусі, а намеснік кіраўніка ПЦ “ВЯСНА” Валянцін Стэфановіч прывёў факты злачынстваў супраць бяспекі чалавецтва, якія пры рэжыме Лукашэнкі ў Беларусі не магчыма расследваць.

На міжнародным узроўні гэтыя слуханні ёсць падставай неадкладных кансультацый з ЗША і Вялікабрытаніяй (п.6 Будапешцкага мемарандума) аб прыняцці Радай Бяспекі ААН адмысловай рэзалюцыі аб расследванні ў Міжнародным крымінальным судзе злачынстваў у Беларусі супраць чалавечнасьці (п.b арт.13 Рымскага статуту МКС).

На нацыянальным узроўні гэтыя слуханні з’яўляюцца падставай для прыняцця тэрміновых мераў па пераадоленні віктымізацыі шляхам зняцця Аляксандра Лукашэнкі з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за цяжкія крымінальныя злачынствы (ч.2 арт.88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь) замест ягонай інаугурацыі.

Першым крок 1 верасня зрабіла Барысаўская раённая арганізацыя БСДП (Грамада), накіраваўшы барысаўскім дэпутатам у “парламенце” Аляксандру Шыпуле і Ліліі Ананіч зварот з патрабаваннем распачаць супраць Аляксандра Лукашэнкі працэдуру па ч.2 арт.88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (Белпартызан: Адхіленне Лукашэнкі ад улады: Крок да Гаагі).

Для таго, каб распаўсюдзіць гэтую практыку на ўсю партыю, патрэбнае ўмяшальніцтва Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі БСДП (Грамада).

У партыю я ўступіў па прапанове майго даўняга паплечніка Аляксандра Абрамовіча, які напрыканцы 1990-х гадоў актыўна мяне падтрымліваў, калі я, бізнесовец, пазнаў перасьлед за сваю барацьбу з эканамічнай злачыннасццю і карупцыяй і быў кінуты за краты, дзе трымаў галадоўку ў абарону правоў уласнасці дзяржавы.

Я свядома вырашыў стаць сябрам партыі, калі ў яе Праграму дзеянняў, зацверджаную ЦК БСДП 22 кастрычніка 2017 года, увайшлі мае прапановы па электронным урадзе і рэалізацыі гарантыяў бяспекі па Будапешцкім мемарандуме.

11 чэрвеня 2015 года ў Сумеснай Дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнерства (у гэтай праграме ЕС я з першага дня – удзельнік яе запуску 7 траўня 2009 года ў Празе) была зацверджана мая прапанова аб далучэнні краінаў-партнераў да Еўрапейскай дэкларацыі па электронным урадзе (праграма eUnion). Для Украіны і Беларусі далучэнне да eUnion разглядаецца ў якаці дадатку да гарантыяў іх бяспекі па Будапешцкім мемарандуме. Рэалізацыя «дарожных карт» (eBelarus + eUnion) і (eUkraine + eUnion) павінна ажыццяўляцца пры падтрымцы краінаў-гарантаў ЗША і Вялікабрытаніі.

“Гарант” Расейская Федерацыя склала з сябе абавязацельствы па Будапешцкім мемарандуме перад Беларуссю 22 лістапада 1996 года, а перад Украінай 20 лютага 2014 года, калі навязала падпісанне пагаднення “Аб грамадска-палітычнай сітуацыі і канстытуцыйнай рэформе ў Рэспубліцы Беларусь”, захапіла Крым і прымусіла падпісаць так званыя “менскія пагадненні”.

Гэтымі пагадненнямі, заключанымі на шкоду гарантыям бяспекі Беларусі і Украіны па Будапешцкім мемарандуме, Расея падпарадкавала рэалізацыю правоў, ўласцівых дзяржаўным суверэнітэтам Беларусі і Украіны, сваім уласным інтарэсам.   

4 верасня адбылося абмеркаванне ў фармаце Zoom-дыскусіі экспертаў з краінаў Усходняга партнерства на тэму: “Беларусь: тэст для суседства”. Усе пагадзіліся са мной, што пры скалаўшыхся ўмовах з падпісаннем 14 верасня паміж Лукашэнкам з Пуціным “паглыбленай саюзнай інтэграцыі” удзел Беларусі ў праграме ЕС скончыцца і канчаткова будуць страчаныя яе дзяржаўны суверэнітэт і магчымасці расследваць злачынствы рэжыма Лукашэнкі.

Мне прапанована зрабіць Polis Paper для стэйкхолдераў па вырашэнні гэтай праблемы шляхам тэрміновай інтэграцыы краінаў-партнераў у Адзіны лічбавы рынак ЕС у рамках ствараемай “агульнай эканамічнай прасторы” ЕС з краінамі-партнерамі. Рашэнне пра гэта будзе зацверджана Еўрапарламентам ў самы бліжэйшы час.

Пасля абмеркавання з беларускай дыяспарай у краінах Бенелюксу Polis Paper будзе накірованы дэпутатам Еўрапарламента да прызначаных на 21 верасня слуханняў па Беларусі. 4 верасня больш за 100 еўрадэпутатаў накіравалі прэзідэнтам Еўрапейскага Савета і Еўрапейскай камісіі ліст з прапановай увядзення санкцыяў супраць Лукашэнкі і яго атачэння.

Такі ж Polis Paper зараз чакае ад партыі і наш партнёр Ян Б’ёркман, каб Швецыя – ініцыятар Усходнняга партнерства, распачала актыўныя дзеянні па нашым прапановам. Ігар Барысаў атрымаў маю са спадаром Б’ёркманам перапіску – у адказ ніякай рэакцыі!

Гэта адбываецца таму, што ў партыі склалася сітуацыя, калі яе дзейнасць залежыць ад аднаасобнага рашэння ейнага кіраўніка – Ігара Барысава.

12 траўня гэтага года Ігар Барысаў накіраваў зварот БСДП у прадстаўніцтва ААН у Беларусі аб скасаванні рэгістрацыі ў Сакратарыяце ААН “саюзнай дамовы” паміж Беларуссю и Расеяй з-за знаходжання ў “саюзнай дзяржаве” украінскага Крыма. Падача звароту была ухвалена Прэзідыюмам БСДП яшчэ ў снежні мінулага году! Зварот мною падрыхтаваны на нормах Канстытуцыі-1994, ускладзеных на Беларусь Статутам ААН міжнародных абавязацельстваў і нормах Будапешцкага мемарандума. Зараз ідзе збор подпісаў пад петыцыяй у падтрымку звароту.

1 чэрвеня распачаўся збор подпісаў пад петыцыяй “За адхіленне Лукашэнкі ад улады! (рэалізацыя арт. 88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь)”.

8 чэрвеня ў абедзьве “палаткі парламенту” быў накіраваны сам зварот. Міхаіл Пастухоў прапанаваў перакладаць зварот на ангельскую мову і ад партыі ініцыяваць кансультацыі з краінамі-гарантамі ЗША і Вялікабрытаніяй. Гэтае пытанне было вынесена на разгляд ЦК БСДП толькі 22 ліпеня ў “розным” пасля абмеркавання ўдзелу партыі ў “выбарах” па Канстытуцыі-1996! Пад час разгляду пытання аб кансультацыях з краінамі-гарантамі: Міхаіл Пастухоў – прававыя фармуліроўкі бездакорныя, але пакуль “нязручны час”!

Пасля хвалі гвалту і забойстваў пратэстоўцаў Міхаіл Пастухоў падцвердзіў, што рашэнне ўдзелу партыі ў “выбарах” па Канстытуцыі-1996 замест кансультацыяў з “гарантамі” па Канстытуцыі-1994 было прасунатае Ігарам Барысавым.

 Згодна з артыкулам 45 дадатка да рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН ад 12 снежня 2001 году № 56/589 “Адказнасць дзяржаў за міжнародна-супрацьпраўныя дзеянні” у выпадку адмовы ад нормаў Канстытуцыі-1994 Беларусь страчвае права заклікаць да адказнасці за парушэнне Будапешцкага мемарандума аб гарантыях яе бяспекі.

На падставе выкладзенага, у мэтах вяртання дзейнасці партыі ў прававое поле Канстытуцыі-1994 і ініцыявання тэрміновых кансультацый з краінамі-гарантамі ЗША і Вялікабрытаніяй у мэтах прыняцця Радай Бяспекі ААН адмысловай рэзалюцыі аб расследванні ў Міжнародным крымінальным судзе злачынстваў у Беларусі супраць чалавечнасьці, аб якіх было даведзена краінам-сябрам ААН 4 верасня на слуханнях па Беларусі ў Радзе Бяспекі ААН,  

ПРАШУ:

1. ЦРК БСДП згодна з п. 7.4. Статута партыі вызначыць адпаведнасць дзейнасці кіраўніка БСДП Ігара Барысава Праграме і Статуту партыі з прадастаўленнем справаздачы на разгляд ЦК БСДП;

2. Абласным арганізацыям БСДП падтрымаць прыняццё тэрміновых мер па пераадоленні ў краіне віктымізацыі шляхам зняцця Аляксандра Лукашэнкі з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за цяжкія крымінальныя злачынствы (ч.2 арт.88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь) замест ягонай інаугурацыі (узор партыйнага звароту раённых і гарадскіх арганізацый БСДП, узор індывідуальнага звароту).

5 верасня 2020 года                                                                        /Леднік І.А./

ЯК РЭЖЫМ БАРЫСАЎСКІЯ ЗАВОДЫ » ЎЗДЫМАЎ»

14.11.2020

Вадзім Зубец

Хрустальны-ліквідаваны.

Піянінка-ліквідаваная.

Чырвоны Металіст-ліквідаваны.

Інструментальны-ліквідаваны.

Пралетарскі молат-ліквідаваны.

Швейка-банкрут, у працэсе ліквідацыі.

Кансервавы-банкрут.

Знішчаны або дыхаюць на ладан многія будаўнічыя і транспартныя арганізацыі —

ЦАРМ, ГАП 1 і іншыя.

На астатніх (пакуль) заводах за гады кіравання рэжыму — падзенне аб’ёмаў выпуску і скарачэння колькасці працуючых. БАТЭ, Прыборы, Агрэгаты — жабрацкія заробкі!

З боку бачання БСДП (Грамада) прычынай гэтага эканамічнага правалу з’яўляецца адыход ад сацыялістычнага шляху развіцця.

Якая будучыня чакае нашых дзяцей пры ім???

Прадстаўніцтва ЗША пры АБСЕ распаўсюдзіла заяву ў сувязі з дакладам у рамках Маскоўскага механізму ў дачыненні да Беларусі

Намеснік старшыні Барысаўскай арганізацыі БСДП (Грамада), намеснік дырэктара Інстытута даследавання расійскай агрэсіі (Кіеў), сааўтар сумеснай дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краін ЕС і УП Ігар Леднік.

Маскоўскі механізм-гэта спосаб зацвярджэння нормаў цывілізаванага і належнага паводзінаў у рэгіёне АБСЕ. Гэтыя жахлівыя парушэнні маюць месца ў цэнтры Еўропы ў 2020 годзе. Шакуе тое, што беларускія спецслужбы звяртаюцца са сваімі суграмадзянамі такім непрымальным чынам, і яшчэ больш шакуе тое, што такое беззаконне і жорсткасць адбываюцца зусім беспакарана. Кожны чалавек, які мае дачыненне да гэтых парушэнняў, павінен быць прыцягнуты да адказнасці і падвергнуты правасуддзя.

U.S. National Statement on the Issuance of the Rapporteur’s Report Under the Moscow Mechanism on Alleged Human Rights Violations Related to the Presidential Elections of August 9 in Belarus

OSCE.USMISSION.GOV Национальное заявление США в связи с докладом в рамках Московского механизма в отношении Беларуси США благодарят Докладчика Московского механизма ОБСЕ Профессора Бенедека.

Такая рэакцыя ЗША на справаздачу ў рамках Маскоўскага механізму надае ўпэўненасці ў падтрымцы беларускай прапановы аб вынясенні ЗША і Вялікабрытаніяй – краінамі-гарантамі бяспекі Беларусі па Будапешцкім мемарандуме, на Раду Бяспекі ААН прыняцця адмысловай рэзалюцыі аб расследваніі злачынстваў супраць чалавечнасці ў Беларусі ў Міжнародным крымінальным судзе ААН у Гаазе!У гэтым як раз і заключаецца падтрымка краінамі-гарантамі рэалізацыі “дарожнай карты” (eBelarus + eUnion).

Шлях да Гаагі: (eBelarus + eUnion)

Намеснік старшыні Барысаўскай арганізацыі БСДП (Грамада), намеснік дырэктара Інстытута даследавання расійскай агрэсіі (Кіеў), сааўтар сумеснай дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краін ЕС і УП Ігар Леднік.

Беларусы на Радзіме ў вельмі складанай і небяспечнай сітуацыі! Захапіўшы ў лістападзе 1996 года дзяржаўную ўладу неканстытуцыйным шляхам Лукашэнка сёння яе ўтрымлівае праз злачынствы супраць бяспекі чалавецтва, якія падпадаюць пад юрысдыкцыю Міжнароднага крымінальнага суда ААН у Гаазе. Прыцягненне Лукашэнкі і ягонага атачэння да адказнасці ў МКС (прынцып неадваротнасці пакарання без тэрміну даўніны) разглядаецца першым і важным крокам у рэалізацыі “дарожнай карты” (eBelarus + eUnion) пры падтрымцы ЗША і Вялікабрытаніі – краінаў-гарантаў бяспекі Беларусі па Будапешцкім мемарандуме.

Беларуская ініцыятыва па далучэнні краінаў-партнераў да праграмы eUnion зацверджана ў Сумеснай Дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнерства.

Сусветны Кангрэс Беларусаў – прадстаўнічы орган беларусаў, якія пражываюць на Радзіме і за яе межамі. Ці згодныя вы, каб інтарэсы беларусаў пры перамовах і заключэнні неабходных дамоўленасцяў з краінамі-гарантамі ЗША і Вялікабрытаніі і ўдзельнікамі праграмы eUnion (краіны Еўрасаюза, краіны-кандыдаты ў ЕС, удзельнікі Еўрапейскай зоны свабоднага гандлю — EFTA) прадстаўлялі Івонка Сурвіла – старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, Святлана Ціханоўская ад імя Каардынацыйнага савета, Павел Латушка ад імя Народнага антыкрыснага кіраўніцтва і Валерый Цапкала ад імя eDelegation (грамадска-экспертны савет).

Шлях да Гаагі: (eBelarus + eUnion)