Міжнародна прызнаны нейтралітэт Беларусі – гарантыя бяспекі ў рэгіёне АБСЕ

Игорь ЛЕДНИК,
зампредседателя Борисовской районной организации БСДП, замдиректора Института исследования российской агрессии (Киев), соавтор Совместной Декларации по цифровой экономике стран ЕС и ВП

October 15, 2020

Беларусь не павінна быць пешкай у гульні іншых дзяржаваў, прыдаткам іншых дзяржаваў, а таксама пагрозай іншым дзяржавам. Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) выступае за мір, дыялог і згоду.

Міжнародна прызнаны нейтралітэт. БСДП выступае за рэалізацыю арт. 18 Канстытуцыі Беларусі і за тое, каб нейтралітэт Беларусі быў прызнаны міжнароднай супольнасцю.

БСДП супраць размяшчэння ваенных баз любых дзяржаваў на тэрыторыі Беларусі. БСДП выступае за вывад расійскіх ваенных аб’ектаў з тэрыторыі Беларусі, а таксама за выхад Беларусі з дамовы АДКБ (Арганізацыя дамовы аб калектыўнай бяспецы).

БСДП за тое, каб нашы салдаты не ўдзельнічалі ў канфліктах паміж іншымі краінамі і ў іншых краінах, аднак, пры пэўных дамоўленасцях, маглі ўдзельнічаць у міратворчых акцыях пад сцягам ААН на праблемных тэрыторыях. (Праграма дзеянняў БСДП (Грамада)).

  Амерыканскі журналіст Фрэд М. Каплан, які ў часопісы Slate асвятляе міжнародныя адносіны і знешнюю палітыку ЗША, у сваёй кнізе”Бомба: прэзідэнты, генералы і таемная гісторыя ядзернай вайны” распавядае пра строга засакрэчананую ваенную гульню, якую Савет нацыянальнай бяспекі разыграў у канцы кіравання адміністрацыі Абамы ў адказ на стратэгію Расеі “ад эскалацыі да дээскалацыі”, мэта якой перашкодзіць здольнасці або волі Амерыкі праецыраваць свой ўплыў на Еўропу.

Сцэнар гульні выглядаў так: рускія ўрываюцца ў адну з краінаў Балтыі, НАТА эфектыўна супраціўляецца, а каб пераламіць сітуацыю, Расея запускае ядзерную бомбу малой магутнасці па базе ў Германіі, дзе разгорнутыя дроны і баявыя самалёты. Якім будзе адказ ЗША?

Каб захаваць давер сярод саюзнікаў ЗША, было вырашана выпусціць некалькі ядзерных боепрыпасаў па Беларусі, якая ў гульні не ўдзельнічала ў расейскіх атаках, але якая з’яўляецца саюзніцай Расеі.

Сам факт такой гульні яскрава сведчыць, што для спакою далёка недастаткова простая адмова ад ядзернай зброі ў абмен на гарантыі бяспекі па Будапешцкім мемарандумам, падпісаным Аляксандрам Лукашэнкам, калі абавязацельствы па ім парушаюцца ім з “гарантам” Расеяй, якая развязала ўзбройную агрэсію супраць Украіны і з якой Беларусь мае “саюзную дамову”.

Па тым, што адбываецца ў Беларусі пасля “выбараў” 9 жніўня, складваецца ўраджанне, што Лукашэнка напоўніцу ўжо задзейнічаны ў расейскай стратэгіі “ад эскалацыі да дээскалацыі”, а з ім і Беларусь. Падтрымка яго Крамлём развязала безперапынны гвалт і здзекі лукашэнкаўскага АМАПу над беларусамі-пратэстоўцамі, а паказовыя вайсковыя сумесныя наўчанні “Славянскае братэрства” ля межаў Украіны і краінаў НАТА – Польшчы і Летувы накіраваныя на тое, каб Захад пакінуў усе спробы пасярэдніцтва па выхаду з палітычнага крызісу ў Беларусі.

Пакінуўшы Лукашэнку пры ўладзе, Расея праз “саюзную дзяржаву” уцягне беларусаў у глабальнае супрацьстаянне з усім цывілізаваным светам і гэта прывядзе да катастрафічных наступстваў для рэгіёну АБСЕ.

Якое ж з гэтага ёсць выйсце? Трэба намагацца прызнання за Беларуссю міжнародна-прававога статуса нейтральнай дзяржавы.

Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь павінна зыходзіць з прынцыпаў роўнасці дзяржаў, неўмяшання ва ўнутраныя справы і адпаведаць агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права, на якіх рэалізуюцца неад’емныя правы усіх суверэнных дзяржаў свету. Беларусь паставіла за мэту зрабіць сваю тэрыторыю бяз’ядзернай зонай, а дзяржаву — нейтральнай, зацвердзіўшы гэта ў якасці асновы свайго канстытуцыйнага ладу (арт.18 Канстытуцыі).

Нейтралітэт – гэта комплексны міжнародна-прававы інстытут, які трывала ўвайшоў у практыку міждзяржаўных адносін як адзін з спосабаў абароны дзяржаў ад разбуральнага ўздзеяння войнаў і экспансіянісцкі настроеных дзяржаў. Нейтралітэт дзяржавы – гэта адна з формаў забеспячэння і падтрымання міжнароднага міру і бяспекі.

Пад нейтралітэтам як міжнародна-прававой з’явай варта разумець прыняты суверэннай дзяржавай міжнародна-прававы статус з пэўнымі правамі і абавязкамі. Такі статус павінен быць замацаваны ў адпаведнай міжнародна-прававой форме і быць прызнаны хоць бы адной дзяржавай.

У адпаведнасці з прынятым статусам нейтралітэту дзяржава абавязана не ўдзельнічаць прама цi ўскосна ў варожых дзеяннях ваюючых дзяржаў і не аказваць ім усялякую дапамогу.

Прыкладам таго, як БСДП (Грамада) ў якасці палітычнай інстытуцыі намагаецца дамагчыся для Беларусі міжнародна-прававога статуса нейтральнай дзяржавы сведчаць наступныя крокі.

Згодна з арт. 102 Статута ААН 1 верасня 2000 года «саюзны дагавор» паміж Расеяй і Беларуссю зарэгістраваны (рэг. № 36929) у Сакратарыяце ААН з выдачай адпаведнага сертыфікату.

18 сакавіка 2014 года паміж Расейскай Федэрацыяй і Рэспублікай Крым падпісаны Дагавор аб прыняцці ў Расейскую Федэрацыю самаабвешчанай Рэспублікі Крым з утварэннем у Крыме двух новых суб’ектаў Расейскай Федэрацыі — Рэспублікі Крым і горада федэральнага значэння Севастопаля. З гэтай даты ўкраінскі Крым знаходзіцца ў «саюзнай дзяржаве» Беларусі з Расеяй.

20 сакавіка 2014 года Україна са спасылкай на гарантыі яе бяспекі па  Будапешцкім мемарандуме Дэкларацыяй Вярхоўнай Рады «Аб барацьбе за вызваленне Украіны» ініцыявала міжнародную палітыку непрызнання змененнага статусу Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Севастопаль. Праз тыдзень 27 сакавіка Генеральная асамблея ААН, пацвярджаючы першаснае значэнне Статута ААН у справе садзейнічання зацвярджэння вяршэнства права ў адносінах паміж дзяржавамі, зацвердзіла гэтую палітыку ў якасці міжнароднай сваёй рэзалюцыяй №68/262 «Тэрытарыяльная цэласнасць Украіны».

Генасамблея ААН, спасылаючыся на прадугледжаныя ў артыкуле 2 Статута ААН абавязацельствы ўсіх дзяржаў устрымлівацца ў іх міжнародных адносінах ад пагрозы сілай або яе прымянення супраць тэрытарыяльнай цэласнасці або палітычнай незалежнасці любой дзяржавы і вырашаць свае міжнародныя спрэчкі мірнымі сродкамі, спасылаючыся на Дэкларацыю аб прынцыпах міжнароднага права і Хельсінкскі заключны акт АБСЕ ад 1 жнiўня 1975 года, рэалізацыя прынцыпаў якога з’яўляецца гарантыяй бяспекі Украіны па Будапешцкім мемарандуме ад 5 снежня 1994 года ў сувязі з далучэннем Украіны да Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі, заклікала ўсе дзяржавы, міжнародныя арганізацыі і спецыялізаваныя ўстановы не прызнаваць любое змяненне статусу Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Севастопаля па выніках рэферэндуму 16 сакавіка 2014 года, які не быў санкцыянаваны Украінай, і ўстрымлівацца ад любых дзеянняў або крокаў, якія можна было б вытлумачыць як прызнанне любога такога змененага статусу.

Расейская Федэрацыя пад Пуціным і Рэспубліка Беларусь пад Лукашэнкам рэзалюцыю №68/262 Генасамблеі ААН “Тэрытарыяльная цэласнасць Украіны” не падтрымалі.

Беларусь атрымала ад ядзерных дзяржаў гарантыі бяспекі па Будапешцкім мемарандуме дзякуючы Украіне. Сваёй адмовай ад ядзернай зброі ў абмен на гарантыі бяспекі на прынцыпах Хельсінкскага Заключнага акта АБСЕ Украіна і Беларусь унеслі істотны ўклад ва ўзмацненне і падтрыманне міжнароднага рэжыму нераспаўсюджвання ядзернай зброі і еўраатлантычнай сістэмы бяспекі, ўвязаўшы іх існаванне з рэалізацыяй Украінай і Беларуссю правоў, уласцівых іх дзяржаўнаму суверэнітэту, і з іх тэрытарыяльнай цэласнасцю.

Так званая “саюзная дзяржава” Расеі і Беларусі з украінскай тэрыторыяй у сваім складзе – Аўтаномнай рэспублікай Крым і горадам Севастопаль – падрывае міжнародны рэжым нераспаўсюджвання ядзернай зброі і еўраатлантычную сістэму бяспекі.

12 траўня 2020 года БСДП (Грамада), прытрымліваючыся нормаў Канстытуцыі-1994 і ўскладзеных на Рэспубліку Беларусь Статутам ААН міжнародных абавязацельстваў, кіруючыся арт. 103 Статута ААН накіравала ў ААН зварот с просьбай скасаваць рэгістрацыю ў Сакратарыяце ААН “саюзнай дамовы” паміж Расеяй і Беларуссю (петыцыя ў падтрымку звароту).

Праз беларускую дыяспару гэтая палітыка па дасягненні міжнародна-прававога статуса Беларусі, як нейтральнай дзяржавы будзе пашырацца на ўсе 100 краінаў свету, якія са спасылкай на гарантыі бяспекі Украіны па Будапешцкім мемарандуме зацвердзілі рэзалюцыю Генасамблеі ААН №68/262 “Тэрытарыяльная цэласнасць Украіны”.

Другой падставай скасавання рэгістрацыі ў Сакратарыяце ААН “саюзнага дагавора” паміж Расеяй і Беларуссю з’яўляецца прававая някчэмнасць подпісу Аляксандра Лукашэнкі пад ёй ад імя Беларусі.

Падпісаўшы 5 снежня 1994 года ад імя Рэспублікі Беларусь Будапешцкі мемарандум, як міжнародна-прававы дакумент, па якім Беларусі наданы гарантыі бяспекі на прынцыпах АБСЕ, Аляксандр Лукашэнка ініцыяваў правядзенне 14 траўня 1995 года незаконнага «рэферэндума», якім ім быў зацверджаны курс на інтэграцыю з Расейскай Федэрацыяй і зменены дзяржаўныя гістарычныя сімвалы Беларусі на былыя савецкія.

Б.Ельцын, А.Лукашэнка і Б.Клінтан пад час падпісання Будапешцкага мемарандума

У 1996 годзе на аснове вынікаў гэтага незаконнага «рэферэндуму» 2 красавіка быў заключаны «дагавор аб утварэнні супольнасці Расеі і Беларусі», а 22 лістапада пры непасрэдным удзеле вышэйшых службовых асоб Расейскай Федэрацыі (Строева Е.С., Селязнёва Г.Н., Чарнамырдзіна В.С.) паміж Аляксандрам Лукашэнкам і старшынёй Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Сямёнам Шарэцкім было падпісана пагадненне «Аб грамадска-палітычнай сітуацыі і канстытуцыйнай рэформе ў Рэспубліцы Беларусь».

Дакумент, які спас А.Лукашэнку ад імпічменту

Умяшальніцтвам ва ўнутраныя справы суверэннай Рэспублікі Беларусь Расейская Федэрацыя парушыла п.3 Будапешцкага мемарандума і праз згаданае пагадненне спыніла імпічмент Лукашэнкі, які быў распачаты дэпутатамі Вярхоўнага Савета за сістэматычнае парушэнне ім Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь.

Расейскае ўмяшальніцтва дала Лукашэнку магчымасць правесці 24 лістапада 1996 года наступны незаконны «рэферэндум», якім ён зруйнаваў канстытуцыйны лад краіны. Парушэннем абавязацельстваў па Будапешцкім мемарандуме і навязаннем падпісання вышэй згаданага пагаднення Расея падпарадкавала сваім уласным інтарэсам рэалізацыю Беларуссю правоў, уласцівых яе дзяржаўнаму суверэнітэту.

Спецыяльная камісія Вярхоўнага Савета 13-га склікання пад кіраўніцтвам віцэ-спікера Віктара Ганчара у сваім заключэнні па прававой ацэнцы парушэнняў А.Лукашэнка Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь ацаніла правядзенне «рэферэндума» 24 лістапада 1996 года, як парушэнне ч.2 ст.3 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, за якое прадугледжана крымінальная адказнасць па арт.357 КК Рэспублікі Беларусь Беларусь. 

Дасюль нерэалізованая Пастанова ВС-13

               Гэтае злачынства доўжыцца ў часе і спалучанае з масавымі рэпрэсіямі, фальсіфікацыямі выбараў па нелегітымнай Канстытуцыі-1996 і, з улікам «Папярэдняга заключэння аб датычнасці вышэйшых службовых асоб Беларусі ў сувязі з фактамі знікненняў і (або) адвольных пакаранняў смерцю Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага», прадуглежвае кваліфікацыю па ч.3 арт.357 КК Рэспублікі Беларусь (захоп і ўтрыманне ўлады неканстытуцыйным шляхам, спалучаным з забойствамі людзей).

Праведзенне Лукашэнкам А.Р. «рэферэндумаў» (14.05.1995г., 24.11.1996г. і 17 кастрычніка 2004 года па скасаванні канстытуцыйнага абмежавання тэрміну знаходжання на прэзідэнцкай пасадзе), ініцыяванне ім заключэння 8 снежня 1999 года ад імя Рэспублікі Беларусь так званай «саюзнай дамовы» з Расеяй, што завялі Рэспубліку Беларусь у пастку «паглыбленай інтэграцыі» з краінай-агрэсарам Расейскай Федэрацыяй, якая склала з сябе абавязкі па Будапешцкім мемарандуме перад Беларуссю 22 лістапада 1996 года (перад Украінай – 20 лютага 2014 года), утвараюць склад злачынства, адказнасць за якое прадугледжана арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве) — наўмыснае аказанне дапамогі замежнай дзяржаве ў правядзенні дзейнасці, накіраванай на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.

Вынікам шакуючых падзеяў пасля 9 жніўня і таго гвалту, якім Лукашэнка намагаецца зацвердзіць сваё чарговае «пераабранне» у 80% галасоў, сталі шматлікія ахвяры – забітыя, збітыя і зніклыя беларусы-патрыёты, якія выйшлі на пратэст пад забароненым у 1995 годзе гістарычным бел-чырвона-белым сцягам. Гэта стала падставай калектыйнага гвалту супраць грамадзян з-за іх палітычных перакананняў, што ўтварае склад злачынства супраць бяспекі чалавецтва (арт. 128 КК Рэспублікі Беларусь).

Усе вышэй пералічаныя злачынствы Аляксандра Лукашэнкі сталі падставай для Барысаўскай раённай арганізацыі БСДП (Грамада) звярнуцца да дэпутатаў “парламенту” с патрабаваннем распачаць супраць яго працэдуру ягонага зняцця з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь згодна з ч. 2 арт. 88 Канстытуцыі Рэспублікі і неадкладна ініцыяваць кансультацыі з ЗША і Вялікабрытаніяй аб прыняцці Радай Бяспекі ААН адмысловай рэзалюцыі аб расследванні ў Міжнародным крымінальным судзе злачынстваў рэжыма Лукашэнкі супраць чалавечнасьці (п.b арт.13 Рымскага статуту).

Спробы Расеі захаваць Лукашэнку пры ўладзе праз «саюзную дзяржаву» прывядзе да катастрафічных наступстваў для светапарадку і створыць у сусветнай практыцы прэцэдэнт, калі ва ўзброенае супрацьстаянне адно з адным будуць уцягнутыя краіны, якія атрымалі ад ядзерных дзяржаў гарантыі бяспекі па Будапешцкім мемарандуме – беларусы будуць вымушаныя ў складзе «саюзнага» войску з краінай-агрэсарам РФ абараняць «саюзны» Крым!

Каб гэтага не адбылося, барысаўская суполка БСДП актывізавала рэалізацыю «дарожнай карты» (eBelarus + eUnion) пры падтрымцы краінаў-гарантаў ЗША і Вялікабрытаніі ў рамках Сумеснай Дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнерства, якая зацверджана 11 чэрвеня 2015 года ў Люксембургу. Адсюль жа ў рамках кампаніі #GlobalFreedomWay распачалося ўзаемадзеянне з прадстаўнікамі беларускай дыяспары са шматлікіх краінаў па інтэграцыі Беларусі ў Адзіны лічбавы рынак ЕС (EU DSM), якая прадуглежваецца ў ходзе стварэння Еўрасаюзам «агульнай эканамічнай прасторы» з краінамі Усходняга партнерства (CES EU-EaP).

Такое ўзаемадзеянне з беларусамі ва ўсім свеце на падставе Дэкларацыі АБСЕ аб асноўных свабодах ў лічбавы век, якая прыраўняла абавязацельствы АБСЕ па абароне правоў чалавека і асноўных свабод, як у рэальным, так і ў віртуальным свеце, будзе спрыяць выхаду з пасткі “паглыбленай інтэграцыі” з Расеяй, у якую Лукашэнка ўцягнуў Беларусь, паставіўшы яе ў вялікую небяспеку.

Прызначаныя Лукашэнкам дэпутаты “парламенту” адмовіліся і адхіляць яго ад улады, і ініцыяваць кансультацыі з ЗША і Вялікабрытаніяй аб прыняцці Радай Бяспекі ААН адмысловай рэзалюцыі па расследванні ў Міжнародным крымінальным судзе ў Гаазе злачынстваў рэжыма Лукашэнкі супраць чалавечнасьці (п.b арт.13 Рымскага статуту). Зараз гэта становіцца магчымым праз узаемадзеянне беларусаў па ўсім свеце.

Супрацьстаянне Расеі з цывілізаваным Захадам у інстытуцыйнай эканомікі апісваецца, як працэс перазмеркавання “патэнцыялу гвалту”. Транзіт ад залежнай расейскай рэнтнай эканомікі да еўрапейскай рынкавай і лічбавай дазволіць супольнымі намаганнямі ўвесці Беларусь у юрысдыкцыю міжнароднага права і набываць правы і абавязацельствы, неабходныя для набыцця ёю міжнародна-прававога статуса нейтральнай дзяржавы.

Пры такім ходзе падзеяў, у якіх Барысаўская раённая арганізацыя БСДП (Грамада) прымае самы актыўны ўдзел у прасоўванні практыкі міждзяржаўных адносінаў, Беларусь гарантавана будзе выключана з гульняў натаўскіх стратэгаў у разбуральнай вайне, па тэрытэрыі якой павінен быць нанесены ядзерны удар для спынення экспансіянісцкай Расеі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *