Да пытання Электроннага Ураду Беларускага Народу

Игорь ЛЕДНИК,
зампредседателя Борисовской районной организации БСДП, замдиректора Института исследования российской агрессии (Киев), соавтор Совместной Декларации по цифровой экономике стран ЕС и ВП

October 20, 2020

Каардынацыйнаму Савету пад кіраўніцтвам Святланай Ціханоўскай,

Рабочым групам КС, e-mail: rks2020by@gmail.com

(Обращение на русском языке)

Да пытання Электроннага Ураду

Беларускага Народу 

Рэзалюцыяй аб сітуацыі ў Беларусі (2020/2779 (RSP)) ад 17 верасня 2020 года Еўрапарламент заклікаў Еўракамісію, віцэ-прэзідэнта па правах чалавека і Еўрапейскі Савет аказаць дапамогу дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі, уключаючы Каардынацыйны савет на чале са Святланай Ціхановскай.

Каардынацыйны савет выступае ў якасці адзінага прадстаўнічага органа беларускага грамадства па пераадоленні палітычнага крызісу ў краіне, забеспячэнні згоды ў грамадстве і абароне суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

У гэтай сувязі даводзім да ведама сябраў КС, што галоўным у пераадоленні палітычнага крызісу ў Беларусі з’яўляецца пераадоленне віктымізацыі і рэалізацыя ў дачыненні да ахвяраў рэжыма Лукаашэнкі правасуддзя згодна Дэкларацыі ААН асноўных прынцыпаў правасуддзя для ахвяр злачынстваў і злоўжывання ўладай.

Артыкул 2 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – Чалавек з’яўляецца найвышэйшай каштоўнасцю грамадзтва і дзяржавы.

 Згодна Дэкларацыі ААН асноўных прынцыпаў правасуддзя для ахвяр злачынстваў і злоўжывання ўладай ахвяры маюць права на рэстытуцыю ад дзяржавы, службовыя асобы або прадстаўнікі якой нясуць адказнасць за прычыненую ім шкоду.

Калі палітыка ўраду рэжыма Лукашэнкі ёсць палітыка віктымізацыі дзеля ўтрымання захопленай у лістападзе 1996 года неканстытуцыйным шляхам улады, рэстытуцыя ахвярам павінна будзе прадастаўляцца ўрадам-пераемнікам у выніку аднаўлення канстытуцыйнага ладу Беларусі.    

З 1 верасня ў рамках кампаніі #GlobalFreedomWay Згуртаванне беларусаў Люксембурга распачало стварэнне сеткі міжнародных каардынатараў з мэтай прыцягнення Аляксандра Лукашэнкі і ягонага атачэння да адказнасці за злачынствы супраць чалавецтва ў Міжнародным крымінальным судзе (МКС) ў Гаазе (https://bit.ly/339LkFi).

Міжнародны крымінальны суд у Гаазе

Па выніках праведзеных 16 верасня і 17 кастрычніка анлайн-канферэнцый зацверджаныя тры накірункі супрацоўніцтва: 1. па звароце беларусаў Канады да пракурора МКС; 2. па прыняцці Радай Бяспекі ААН па ініцыятыве ЗША і Вялікабрытаніі – краінаў-гарантаў бяспекі Беларусі па Будапешцкім мемарандуме, адмысловай рэзалюцыі аб расследванні ў МКС злачынстваў супраць чалавецтва ў Беларусі; 3. узаемадзеянне з зацікаўленымі краінамі ў рамках універсальнай юрысдыкцыі.

Люксембург абраны цэнтрам каардынацыі невыпадкова – 11 чэрвеня 2015 года ў другой сталіцы Еўрасаюза зацверджана Сумесная Дэкларацыя па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнерства, у якую ўвайшла беларуская прапанова аб далучэнні краінаў-партнераў да Еўрапейскай дэкларацыі па электронным урадзе (праграма eUnion). Для Украіны і Беларусі далучэнне да eUnion разглядаецца ў якаці дадатку да гарантыяў іх бяспекі па Будапешцкім мемарандуме.

Адзіны лічбавы рынак краінаў ЕС і Усходняга партнерства

Зацвердзіўшы Сумесную Дэкларацыю, Рэспубліка Беларусь усклала на сябе абавязацельствы правесці інстытуцыйныя рэформы і прытрымлівацца агульвызнаных прынцыпаў і нормаў міжнароднага права.

1.  Далучэнню краінаў-партнераў да праграмы eUnion павінны папярэднічаць меры па зацвярджэнні вяршэнства права (рэабілітацыя, рэстытуцыя, люстрацыя) і дэмакратыі (супрацьдзеянне парушэнням выбарчых правоў грамадзян) дзеля ліквідацыі лічбавага разрыву з краінамі-удзельніцамі праграмы eUnion (краіны Еўрасаюза, кандыдаты ў ЕС і ўдзельнікі Еўрапейскай зоны свабоднага гандлю (EFTA)).   

Пераадольванне ў Беларусі віктымізацыі і прыцягненне да адказнасці асоб, якія датычныя да здзяйснення злачынстваў супраць чалавецтва, з’яўляецца ў гэтым накірунку галоўным прыярытэтам.

2. Рэалізацыя «дарожнай карты» (eBelarus + eUnion) пры падтрымцы краінаў-гарантаў ЗША і Вялікабрытаніі дасюль немагчымая з-за «саюзнай дамовы» паміж Рэспублікай Беларусь і  Расейскай Федэрацыяй. Праз гэтую так званую “дамову” Крэмль падпарадкаваў рэалізацыію ў расейскіх інтарэсах правоў, якія ўласцівыя дзяржаўнаму суверэнітэту Беларусі. Гэта з’яўляецца галоўнай падставай для кіраўніцтва РФ трымаць Аляксандра Лукашэнку надалей пры ўладзе.

Прытрымліваючыся міжнароднай палітыкі непрызнання змененага статусу Аўтаномнай рэспублікі Крым і горада Севастопаль, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) 12 траўня 2020 года накіравала ў ААН зварот аб скасаванні рэгістрацыі ў Сакратарыяце ААН «саюзнай дамовы» паміж Беларуссю і Расеяй – з 18 сакавіка 2014 года ў складзе так званай «саюзнай дзяржавы» Расеі і Беларусі знаходзіцца ўкраінскі Крым.

Другой падставай для скасавання рэгістрацыі ў Сакратарыяце ААН «саюзнай дамовы» з’яўляецца прававая някчэмнасць подпісу Аляксандра Лукашэнкі ад імя Рэспублікі Беларусь у сувязі здзейсненых ім крымінальных злачынстваў на момант падпісання 8 снежня 1999 года “саюзнай дамовы” – здрада дзяржаве (арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь) і захоп і ўтрыманне ўлады неканстытуцыйным шляхам, спалучаным з забойствамі людзей (ч. 3 арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь), што з’яўляецца падставай ягонага зняцця з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь згодна з ч.2 арт.88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – https://bit.ly/2XLoQJ2.

Дадзеныя абвінавачванні высунутыя Лукашэнке А.Р. на падставе Дэкларацыі «Аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь» ад 27 ліпеня 1990 года, Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ад 15 сакавіка 1994 года, Будапешцкага мемарандума ад 5 снежня 1994 года аб гарантыях бяспекі Рэспублікі Беларусь у сувязі з яе далучэннем да Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі ад 1 лiпеня 1968 года (ДНЯЗ), заключэнні Спецыяльнай камісіі Вярхоўнага Савета 13-га склікання Рэспублікі Беларусь па прававой ацэнцы парушэнняў Лукашэнкам А.Р. Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь і «Папярэдняга заключэння аб датычнасці вышэйшых службовых асоб Беларусі ў сувязі з фактамі знікненняў і (або) адвольных пакаранняў смерцю Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага».

Усе вышэй пералічаныя дакументы складаюць палітыка-прававую аснову для аднаўлення рэалізацыі правоў, уласцівых дзяржаўнаму суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, у інтарэсах яе народа і прыцягнення Аляксандра Лукашэнку і ягонага атачэння да адказнасці за злачынствы супраць чалавецтва ў МКС у Гаазе.

З улікам выкладзенага і таго, што гэтыя крокі павінны ажыццяўляцца ў сістэме міжнароднага права і з удзелам грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, якія пражываюць як у краіне, так і за яе межамі, Усесветнаму Кангрэсу Беларусаў, прызначанаму на 31 кастрычніка 2020 года, будзе прапанована ўтварыць пры Кангрэсе ягоны Электронны Урад дзеля каардынацыі і кіравання пазначанай дзейнасцці, якая будзе ажыццяўляцца на падставе Дэкларацыі АБСЕ аб асноўных свабодах ў лічбавы век. Дэкларацыя прыраўняла абавязацельствы АБСЕ па абароне правоў чалавека і асноўных свабод, як у рэальным, так і ў віртуальным свеце – https://bit.ly/33Mme0K.

У якасці каардынацыйных цэнтраў Электроннага Ураду Беларускага Народу разглядаюцца Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, якая будзе весці каардынацыйную дзейнасць на падставе Віленскага мемарандума «Аб захадах для забеспячэння незалежнасці Беларусі» ад 3 лістапада 2012 года, Каардынацыйны савет Святланы Ціхановскай і Каардынацыйны Цэнтр беларускіх дыяспар.      

Практычная дзейнасць Электроннага Ураду будзе накіраваная на рэалізацыю пры падтрымцы краінаў-гарантаў ЗША і Вялікабрытаніі «дарожнай карты» (eBelarus + eUnion) у ходзе інтэграцыі Беларусі ў Адзіны лічбавы рынак ЕС у рамках стварэння «агульнай эканамічнай прасторы» Еўрасаюза з краінамі Усходняга партнерства (CES EU-EaP) – https://bit.ly/3iiPUag. У выніку гэтай дзейнасці будуць дасягнутыя мэты Каардынацыйнага савета пад кіраўніцтвам Святланы Ціхановскай і канчаткова спынены гістарычны мандат Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

На падставе выкладзенага і з улікам уключэння Святланы Ціханоўскай у “саюзную” базу вышуку на падставе абвінавачвання яе ў нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспубліцы Беларусь, ад імя ўдзельнікаў анлайн-канферэнцыі «Праз “Маскоўскі механізм” да МКС у Гаазе», якая прайшла 17 кастрычніка, прашу Каардынацыйны савет:

1.  Прыняць захады па скасаванні рэгістрацыі ў Сакратарыяце ААН «саюзнай дамовы» паміж Рэспублікай Беларусь і Расейскай Федэрацыяй на вышэй пералічаных падставах;

2. Ініцыяваць заключэнне Рэспублікай Беларусь дамоваў за подпісам Святланы Ціханоўскай ад яе імя з краінамі-удзельніцамі праграмы eUnion аб далучэнні Беларусі да Еўрапейскай дэкларацыі па электронным урадзе;

3. Накіраваць упаўнаважанага прадстаўніка КС для ўдзелу ў анлан-канферэнцыі 24 кастрычніка па прыняцці захадаў па еўраінтэграцыі Беларусі ў адказ на невыкананне рэжымам Лукашэнкі Народнага Ультыматума.    

Ігар Леднік, суаўтар Сумеснай Дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнерства, адказны сакратар Міжнароднага камітэта “За Будапешцкі мемарандум!”.

Да ведама: #GlobalFreedomWay — Згуртаванне беларусаў Люксембурга стварае сетку міжнародных каардынатараў

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *