Прапанова правесці ў Барысаве грамадскія слуханні аб праблеме законнасці ў рэгіёне!

aleabr1@tut.byср, 16 сент., 13:09 (5 дней назад)

Прапанова правесці ў Барысаве грамадскія слуханні аб праблеме законнасці ў рэгіёне!

           З такім заклікам да дэпутатаў Барысаўскага райсавета звярнулася мясцовая суполка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), якая распачала збор подпісаў барысаўчан пад петыцыяй у падтрымку правядзення ў Барысаве грамадскіх слуханняў аб стане законнасці ў рэгіёне пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня.

           Гэтыя слуханні будуць узаемазвязаны са слуханнямі, якія пройдуць 21 верасня ў Еўрапарламенце наконт сітуацыі на Беларусі пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня. У іх падрыхтоўцы прымала ўдзел беларуская дыяспара ў краінах Бенелюксу разам з мясцовымі сацыял-дэмакратамі.

           Падтрымайце правядзенне грамадскіх слуханняў! Тэкст петыцыі можна знайсці на спасылцы: https://petitions.by/petitions/4329

           З прапановамі аб слуханнях звяртайцеся да старшыні Барысаўскай раённай арганізацыі БСДП (Грамада) Аляксандра Абрамовіча:

e-mail: aleabr1811@gmail.com 

i да Ігара Ледніка, намесніка старшыні Барысаўскай раённай арганізацыі БСДП (Грамада): e-mail: constitution1994@gmail.com.

Александр АБРАМОВИЧ, бывший политический эмигрант в США, председатель Минской областной организации БСДП Контактный телефон 8-029-567-54-16

РАДИ СТОЛЬ ВЫСОКИХ СТАВОК МОЖНО РИСКНУТЬ И ДАЖЕ ПОРВАТЬ В КЛОЧЬЯ СВОЙ ПАСПОРТ НА ГРАНИЦЕ!

aleabr1@tut.by9 сент. 2020 г., 04:12 (12 дней назад)

Кто такая Мария Колесникова на Украине? Или кто она в Германии? Ответ ясен.

В Беларуси же она — правая рука сидящего в тюрьме банкира -политзаключенного Бабарыко, который имеет неплохие шансы на победу в ходе возможных свободных выборов президента в стране после заката эры Лукашенко. Кем тогда окажется госпожа Колесникова?! Правильно. Премьер-министром РБ или спикером белорусского парламента. Ради таких высоких ставок можно рискнуть и даже порвать свой паспорт 8 сентября на белорусско-украинской границе!

Мария из тех, кто прекрасно осознает свой интерес и имеет волю к его достижению. Не зря одна художница-иллюстратор из Бреста уже начала демонстрировать на стенах городских многоэтажек свой вариант проекции агитационного плаката времен Великой Отечественной войны «Родина-мать зовет!», шутливо переиначив название на «Родина, Маш, зовет!»

Александр АБРАМОВИЧ, бывший политический эмигрант в США, председатель Минской областной организации БСДП Контактный телефон 8-029-567-54-16

Адказ Абрамовічу

  
НАЦЫЯНАЛЬНЫ СХОД РЭСПУБЛ1К1 БЕЛАРУСЬНАЦИОНАЛЬНОЕ СОБРАНИЕ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
ДЭПУТАТ ПАЛАТЫ ПРАДСТАЎНІКОЎДЕПУТАТ ПАЛАТЫ ПРЕДСТАВИТЕЛЕЙ
14.09.2020 № 77-62, № 109/63 
  
  

aleabr1@tut.by

Абрамовічу А.М.

старшыні Барысаўскай раённай арганізацыі і сябру Прэзідыума  БСДП (Грамада)

Паважаны Аляксандр Міхайлавіч!

         У сувязі з паступіўшым у наш адрас Вашым электронным зваротам лічым магчымым адзначыць наступнае.

         Кампетэнцыя Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, у тым ліку дэпутатаў, вызначана артыкулам 97 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь
«Аб Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь», «Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь». Названымі заканадаўчымі актамі яны не надзелены паўнамоцтвамі па рэгуляванні пытанняў правядзення выбарчых кампаній, кантролю за дзейнасцю праваахоўных органаў, ажыццяўленні расследавання якіх бы там ні было падзей і дзеянняў тых ці іншых дзяржаўных органаў, службовых асоб, у тым ліку ўзбуджэнні крымінальнай справы ў адносінах Кіраўніка дзяржавы.

         Разам з тым адзначаем, што Кіраўніком дзяржавы даручана праваахоўным органам даць прававую ацэнку падзеям і правесці расследаванне па выпадках ўжывання фізічнай сілы і спецыяльных сродкаў падчас несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў у жніўні 2020 г. З гэтай мэтай Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь створана міжведамасная камісія, якая будзе праводзіць праверкі па разгляду зваротаў грамадзян аб прымяненні фізічнай сілы і спецыяльных сродкаў у ходзе вышэйназваных мерапрыемстваў. У склад гэтай камісіі таксама ўвайшоў і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дубаў Аляксандр Васільевіч, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы.

         Згодна з артыкулам 38 Рэгламента Палаты прадстаўнікоў пры неабходнасці яна стварае часовыя камісіі. У адпаведнасці з часткамі першай і трэцяй дадзенага артыкула парадак фарміравання складу часовых камісій, задачы і парадак іх дзейнасці вызначаюцца рашэннямі Палаты прадстаўнікоў. Рашэнні аб стварэнні часовых камісій лічацца прынятымі пры ўмове, што за іх прагаласавала большасць ад поўнага складу Палаты прадстаўнікоў і афармляюцца пастановамі Палаты прадстаўнікоў. Часовыя камісіі абіраюцца з ліку дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у складзе старшыні, намесніка старшыні і членаў камісіі. Зыходзячы з вышэйпададзенага няма неабходнасці ствараць прапанаваную Вамі часовую камісію.

         Адносна прапановы аб вылучэнні абвінавачвання супраць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і яго расследаванні лічым мэтазгодным адзначыць, что выказанае ў звароце абвінавачванне носіць суб’ектыўны характар і таму не мае прававых падстаў для разгляду.

         Таксама інфармуем, што 25 жніўня 2020 года Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь выказаў канстытуцыйна-прававую пазіцыю па абароне канстытуцыйнага ладу.

         Канстытуцыйны Суд канстатаваў, што 9 жніўня 2020 года беларускі народ у парадку, устаноўленым Канстытуцыяй і заснаваным на канстытуцыйных прынцыпах выбарчым заканадаўстве, выказаў сваё свабоднае волевыяўленне і абраў А.Р. Лукашэнка Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Дэмакратычнасць і легітымнасьць выбараў Прэзідэнта пацвярджаецца захаваннем прынцыпаў і нормаў Канстытуцыі ў выбарчым працэсе.

         Канстытуцыйны Суд указаў, што пры рэалізацыі палітычных правоў грамадзяне павінны ўлічваць, што ў адпаведнасці з часткай другой артыкула 3 Канстытуцыі Рэспублiкi Беларусь любыя дзеянні па змяненні канстытуцыйнага ладу і дасягненню дзяржаўнай улады гвалтоўнымі метадамі, а таксама шляхам iншага парушэння законаў Рэспублiкi Беларусь караюцца згодна з законам.

         Таксама лічым неабходным адзначыць, что згодна з артыкулам 1 Канстытуцыі, Рэспубліка Беларусь валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі, самастойна ажыццяўляе ўнутраную і знешнюю палітыку.

Акрамя таго, яна прытрымліваецца прынцыпу неўмяшання, які мае на ўвазе тое, что ніякая дзяржава не мае права ўмешвацца прама або ўскосна па якой бы там ні было прычыне ва ўнутраныя і знешнія справы іншай дзяржавы. З прычыны гэтага асуджаюцца ўсе формы ўмяшання, накіраваныя супраць правасуб’ектнасці дзяржавы або супраць яе палітычных, эканамічных і культурных элементаў.

Дэпутаты                                                                             А.В.Шыпула

                                                                                              Л.С.Ананіч

Аб адхіленні Лукашэнкі А.Р. з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь згодна з ч.2 арт.88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

 

Барысаўская раёная арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)September 01, 2020
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, вул. Савецкая, 11 (Дом Урада), 220010, г. Менск, Рэспубліка Беларусь, е-mail: letters@house.gov.by,

дэпутату па Барысаўскай гарадской акрузе № 62, Шыпуле Аляксандру Валер’евічу, е-mail: Shipulo@house.gov.by,

дэпутату па Барысаўскай сельскай акрузе № 63, Ананіч Ліліі Станіславаўне, е-mail: Ananich@house.gov.by,

копія: Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), е-mail: bsdp.minsk.ck@gmail.com,

Менская абласная арганізацыя БСДП (Грамада) – (прававое суправаджэнне), е-mail: constitution1994@gmail.com

ЗВАРОТ

”Аб адхіленні Лукашэнкі А.Р. з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь згодна з ч.2 арт.88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у сувязі здзяйснення ім цяжкіх крымінальных злачынстваў, якія падпадаюць пад прыкметы дзеянняў, прадугледжаных арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве), ч. 3 арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь (захоп і ўтрыманне ўлады неканстытуцыйным шляхам, спалучаным з забойствамі людзей) і арт. 128 КК Рэспублікі Беларусь (злачынствы супраць бяспекі чалавецтва)”

29 жніўня 2020 года на паседжанні райкама Барысаўскай раёнай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) (далей – Арганізацыя) разгледзена пытанне “Аб грамадска-палітычнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь пасля “выбараў” 9 жніўня”.

Арганізацыя падзяляе высновы сябра ЦК БСДП (Грамада) Пастухова Міхаіла Іванавіча (д.ю.н., прафесар, суддзя Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь першага складу: красавік 1994 — студзень 1997 гг.) аб тым, што Канстытуцыя-1996 нелегітымная, бо рашэнне Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 4 лістапада 1996 году пра рэкамэндацыйны характар рэфэрэндума-1996 было скасована ўласным указам Аляксандра Лукашэнкі!

20 ліпеня 1994 года, Лукашэнка прысягае беларускаму народу
Зыходзячы з гэтага, арганізацыя даручыла свайму сябру Ледніку Ігару Аляксандравічу, кіруючыся нормамі Канстытуцыі-1994, звярнуцца ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь са зваротам «Аб адхіленні Лукашэнкі А.Р. з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь згодна з ч.2 арт.88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у сувязі здзяйснення ім цяжкіх крымінальных злачынстваў, якія падпадаюць пад прыкметы дзеянняў, прадугледжаных арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве), ч. 3 арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь (захоп і ўтрыманне ўлады неканстытуцыйным шляхам, спалучаным з забойствамі людзей)».

Леднік І.А. з’яўляецца суаўтарам Сумеснай Дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнерства ў частцы далучэння краінаў-партнераў да Еўрапейскай дэкларацыі па электронным урадзе (праграма eUnion). Для Украіны і Беларусі далучэнне да eUnion разглядаецца ў якаці дадатку да гарантыяў іх бяспекі па Будапешцкім мемарандуме, таму рэалізацыя «дарожных карт» (eBelarus + eUnion) і (eUkraine + eUnion) павінна здзяйсняцца пры падтрымцы краінаў-гарантаў ЗША і Вялікабрытаніі.

Далучэнні да праграмы eUnion павінны папярэднічаць меры па зацвярджэнні вяршэнства права (рэабілітацыя, рэстуытуцыя, люстрацыя) і дэмакратыі праз супрацьдзеянне парушэнням выбарчых правоў грамадзян. Рэалізацыя гэтых мераў можа быць ажыцяўляна толькі на падставе нормаў Канстытуцыі-1994.

1 чэрвеня Ігар Леднік размесціў у сеціве Інтэрнет петыцыю “За адхіленне Лукашэнкі ад улады! (рэалізацыя арт. 88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь)” і 8 чэрвеня ён накіраваў у ПП НС Рэспублікі Беларусь зварот з подпісамі выбарцаў у падтрымку дадзенай петыцыі.

У якасці падстаў для вылучэння абвінавачванняў супраць Лукашэнкі А.Р. у сувязі з здзяйсненнем ім цяжкага злачынства па ч.3 арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь значыліся Пастанова Вярхоўнага Савета 13-га склікання Рэспублікі Беларусь «Аб мерах па рэалізацыі заключэння Спецыяльнай камісіі па прававой ацэнцы парушэнняў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь» і «Папярэдняе заключэнне аб датычнасці вышэйшых службовых асоб Беларусі ў сувязі з фактамі знікненняў і (або) адвольных пакаранняў смерцю Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага».

У якасці падстаў для вылучэння абвінавачванняў супраць Лукашэнкі А.Р. у сувязі з здзяйсненнем ім цяжкага злачынства па арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь значыліся правядзенне ім «рэферэндумаў» (14.05.1995г., 24.11.1996г., 17.10.2004г.) і заключэнне 8 снежня 1999 года ад імя Рэспублікі Беларусь так званай «саюзнай дамовы» з Расейскай Федэрацыяй. У выніку гэта завяло Беларусь у пастку «паглыбленай інтэграцыі» з краінай-агрэсарам Расеяй, якая склала з сябе абавязацельствы па Будапешцкім мемарандуме перад Беларуссю 22 лістапада 1996 года (перад Украінай – 20 лютага 2014 года).

Дадаткова да гэтага была прадастаўлена спасылка на петыцыю па збору подпісаў грамадзян у падтрымку звароту БСДП (Грамада) у ААН ад 12 траўня 2020 года аб скасаванні рэгістрацыі ў Сакратарыяце ААН «саюзнай дамовы» Беларусі з Расеяй з-за знаходжання з 18 сакавіка 2014 года ў складзе так званай «саюзнай дзяржавы» акупаваных РФ украінскіх АР Крым і горада Севастопаль.

Негледзячы на тое, Ігар Леднік у сваім звароце спасылаўся на прававыя заключэнні і зварот БСДП (Грамада) у ААН, 22 чэрвеня 2020 года намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Свіла В.З. адмовіў заяўніку ў ягоным патрабаванні вынесці на разгляд Палаты прадстаўнікоў пытанне аб распачатку ў адносінах да Лукашэнкі А.Р. працэдуры згодна з ч.2 арт.88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у сувязі здзяйснення ім цяжкіх крымінальных злачынстваў толькі на падставе таго, што на думку дэпутата Свілы В.З. “інфармацыя, выкладзеная ў звароце, носіць суб’ектыўны характар, прававых падстаў для разгляду паднятага пытання ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь не маецца”.

Грубае парушэнне дэпутатам Свілай В.З. заканадаўства аб зваротах грамадзян пацягнула за сабой вельмі цяжкія для Беларусі наступствы. “Выбары” 9 жніўня з масавымі фальсіфікацыямі і гвалтам супраць выбарцаў сталі чарговым эпізодам крымінальнага злачынства па ч.3 арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь, якое дасюль доўжыцца ў часе з лістападу 1996 года.

Вынікам шакуючых падзеяў пасля 9 жніўня і таго гвалту, якім Лукашэнка А.Р. намагаецца зацвердзіць сваё чарговае «пераабранне», сталі шматлікія ахвяры – забітыя, збітыя і зніклыя беларусы-патрыёты, якія выйшлі на пратэст пад забароненым ім у 1995 годзе гістарычным бел-чырвона-белым сцягам. Гэта стала падставай калектыйнага гвалту супраць выбарцаў з-за іх палітычных перакананняў, што ўтварае склад злачынства супраць бяспекі чалавецтва (арт. 128 КК Рэспублікі Беларусь).

Злачынствы супраць бяспекі чалавецтва – незаконнае ўтрыманне ў зняволенні, масавае ці сістэматычнае ажыццяўленне пакаранняў смерцю без суда, выкраданне людей з далейшым іх знікненнем, катаванні ці акты жорсткасці, якія здзяйсняюцца ў сувязі з палітычнымі перакананнямі, – караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад сямі да дваццаці пяці гадоў, або пажыццёвым зняволеннем, або смяротным пакараннем.

Разгляд гэтага цяжкага крымінальнага злачынства падпадае пад юрысдыкцыю Міжнароднага крымінальнага суда (МКС) ў Гаазе, дзейнасць якога рэгулюецца Рымскім статутам (уступіў у сілу 1 ліпеня 2002 года). Рэспубліка Беларусь пад кіраўніцтвам Лукашэнкі А.Р. Рымскі статут не падпісала і ня ратыфікавала. Магчымасць звярнуцца ў МКС беларусы маюць праз Раду Бяспекі ААН, дзякуючы нададзеным ЗША і Вялікабрытаніяй Рэспубліке Беларусь гарантыяў бяспекі па Будапешцкім мемарандуме.

28 жніўня з заклікам да беларускіх улад спыніць гвалт, пагрозы прымянення ваеннай сілы супраць уласных грамадзян краіны, неадкладна і безумоўна вызваліць усіх незаконна затрыманых і правесці поўнае і празрыстае расследаванне ўсіх меркаваных злачынстваў і злоўжыванняў з мэтай прыцягнення вінаватых да адказнасці выступілі з Сумеснай заявай місіі ЗША, Вялікабрытаніі, Швейцарыі і Еўрапейскага саюза ад імя краінаў-сябраў ЕС, прадстаўленых у Менску.

1 верасня, з падачай дадзенага звароту на ваш адрэс, у рамках кампаніі #GlobalFreedomWay распачынаецца сусветная кампанія па аднаўленні рэалізацыі правоў, якія ўласцівыя дзяржаўнаму суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, у інтарэсах яе носьбіта – народа. З «рэферэндуму-1995» і надалей рэалізацыя гэтых правоў ажыцяўляецца ў расейскіх інтарэсах!

Згодна з арт. 83 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у прысутнасці дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Прэзідэнт складае прысягу на вернасць беларускаму народу. Прысягаючы яму на «вернасць» ужо пяць разоў на працягу 26 год, Лукашэнка А.Р. па ацэнцы беларусаў, якія жывуць у краіне і за яе межамі, мае ўсе прававыя падставы замест інаугурацыі прайсці працэдуру зняцця з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь згодна з ч. 2 арт. 88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

На падставе выкладзенага, прымаючы да ўвагі Пастанову Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання (гвалтоўна разогнанага Лукашэнкам А.Р. пасля «рэферэндума-1996») «Аб мерах па рэалізацыі заключэння спецыяльнай камісіі па прававой ацэнцы парушэнняў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Лукашэнкам А.Р. Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь», у мэтах аднаўлення дзеяння Дэкларацыі «Аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь» і прынцыпаў АБСЕ па Будапешцкім мемарандуме аб гарантыях бяпекі Украіны і Рэспублікі Беларусь, кіруючыся ч.2 арт. 88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Барысаўская раёная арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) ПАТРАБУЕ:

1. Ініціыяваць у ПП НС Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасці з арт. 38 Рэгламента стварэнне Часовай следчай камісіі па прававой ацэнцы падзеяў пасля 9 жніўня на предмет складу злачынства супраць бяспекі чалавецтва (арт. 128 КК Рэспублікі Беларусь);

2. Вылучыць абвінавачванні супраць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі А.Р. у сувязі з здзяйсненнем ім цяжкіх злачынстваў, якія падпадаюць пад прыкметы дзеянняў, прадугледжаных арт. 128, арт. 356, ч.3 арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь;

3. Неадкладна ініцыяваць кансультацыі з ЗША і Вялікабрытаніяй (п.6 Будапешцкага мемарандума) аб прыняцці Радай Бяспекі ААН адмысловай рэзалюцыі аб расследванні ў МКС злачынстваў у Беларусі супраць чалавечнасьці (п.b арт.13 Рымскага статуту Міжнароднага крымінальнага суда).

Старшыня Барысаўскай раёнай арганізацый, сябра Прэзідыюму БСДП (Грамада) Абрамовіч Аляксандр Міхайлавіч

1 верасня 2020 года /Абрамовіч А.М./