Барысаўская раёная арганізацыя БСДП (Грамада)

ЗАЯВА

«Злачынец супраць чалавецтва не мае права на інаўгурацыю!»

Прыняццё вынікаў таемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі – гэта руйнаванне міжнароднага светапарадку!

 1 верасня 2020 года Барысаўская раёная арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) звярнулася да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем замест інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі распачаць працэдуру ягонага зняцця з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь згодна з  ч. 2 арт. 88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у сувязі здзяйснення ім цяжкіх крымінальных злачынстваў, якія падпадаюць пад прыкметы дзеянняў, прадугледжаных арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве), ч. 3 арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь (захоп і ўтрыманне ўлады неканстытуцыйным  шляхам, спалучаным з забойствамі людзей) і арт. 128 КК Рэспублікі Беларусь (злачынствы супраць бяспекі чалавецтва)”.

Дэпутатам прапаноўвалася неадкладна ініцыяваць кансультацыі з ЗША і Вялікабрытаніяй (п.6 Будапешцкага мемарандума аб гарантыях бяспекі Рэспублікі Беларусь) аб прыняцці Радай Бяспекі ААН адмысловай рэзалюцыі аб расследванні ў Міжнародным крымінальным судзе злачынстваў рэжыма Лукашэнкі супраць чалавечнасьці (п.b арт.13 Рымскага статуту).

Пры такіх абставінах праведзеная 23 верасня дэпутатамі «парламента» патаемная інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі разглядаецца, як іх саўдзел у пералічаных злачынствах!

Сацыял-дэмакраты Барысаўшчыны вітаюць ініцыятыву Камітэте ПАСЕ па юрыдычным пытанням і правам чалавека па стварэнні міжнароднага следчага органа дзеля прыцягнення Аляксандра Лукашэнку і ягонае атачэнне да міжнароднай адказнасці за злачынствы супраць чалавецтва і заклікаюць беларусаў у краіне і па-за яе межамі спрыяць гэтаму ўсімі даступнымі сродкамі.

Злачынец супраць чалавецтва не мае права на інаўгурацыю!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *