Канстытуцыя-1994: Еўраінтэграцыя

Белорусский партизан 30 сентября, 02:01

Ігар Леднік

Еўрасаюз ініцыюе стварэнне «агульнай эканамічнай прасторы» з краінамі Усходняга партнерства (CES EU-EaP) у адказ на парушэнні Расеяй у адносінах да іх асноватворных прынцыпаў і нормаў міжнароднага права, якія прывялі да дэстабілізацыі ў рэгіёне АБСЕ і акупацыі тэрыторый некалькіх краінаў-партнераў.

Такім парушэннем ёсць і «паглыбленая інтэграцыя» у рамках так званай «саюзнай дзяржавы», якую Беларусі навязвае Расея, у складзе якой з 18 сакавіка 2014 года ўкраінскі Крым. З улікам гарантыяў бяспекі Украіны і Беларусі па Будапешцкім мемарандуме, такі «саюз» падрывае міжнародны рэжым нераспаўсюджвання ядзернай зброі і сістэму бяспекі ў рэгіёне АБСЕ.

Прытрымліваючыся Канстытуцыі-1994 і міжнародных абавязацельстваў, ускладзеных на Беларусь Статутам ААН, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) накіравала ў ААН за подпісам яе старшыні Ігара Барысава зварот аб скасаванні ў Сакратарыяце ААН рэгістрацыі «саюзнай дамовы» паміж Беларуссю и Расеяй.

Рэакцыя былога кіраўніка МЗС Украіны Паўло Клімкіна (Pavlo Klimkin) — До речі, цікава ідея. Ми його підтримаємо)

Міхаіл Пастухоў: «Подписываюсь, так как считаю такой договор угрожающим основам белорусской государственности».

Падтрымайце зварот БСДП (Грамада) у ААН сваім подпісам пад адпаведнай петыцыяй!

Акрамя беларусаў і украінцаў петыцыю могуць падтрымаць і грамадзяне 100 краінаў свету, якія рэзалюцыяй ГА ААН № 68/262 «Тэрытарыяльнай цэласнасць Украіны» 27 саакавіка 2014 года зацвердзілі са спасылкай на гарантыі бяспекі Украіны па Будапешцкім мемарандуме міжнародную палітыку непрызнання змененага статусу АР Крым і горада Севастопаль. Прыняццё гэтай палітыкі 20 сакавіка 2014 года ініцыявала Украіна Дэкларацыяй Вярхоўнай Рады «Аб барацьбе за вызваленне Украіны».

Стварэнне CES EU-EaP прадуглежвае інтэграцыю краінаў-партнераў у Адзіны лічбавы рынак ЕС (EU DSM). Распачынаецца збор сродкаў на рэалізацыю «дарожнай карты» (eBelarus + eUnion), якая разам з (eUkraine + eUnion) будзе ажыццяўляцца пры падтрымцы краінаў-гарантаў ЗША і Вялікабрытаніі.

Падтрымайце рэалізацыю (eBelarus + eUnion)!

5 снежня 1994 года Аляксандр Лукашэка падпісаў Будапешцкі мемарандум, па якім Беларусі былі прадастаўленыя гарантыі бяспекі на прынцыпах Хельсінкскага заключнага акту АБСЕ за яе адмову разам у Украінай ад ядзернай зброі і іх далучэнне да Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі ад 1 лiпеня 1968 года (ДНЯЗ).

Меньш чым за поўгады пасля Саміту АБСЕ ў Будапешце Лукашэнка паставіў крыж на прынцыпах АБСЕ і, парушаўшы арт.1 Дэкларацыі «Аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь», 14 траўня 1995 года праз «рэферэндум» зацвердзіў курс на інтэграцыю з Расеяй і змяніў дзеля гэтага гістарычныя сімвалы Беларусі на былыя савецкія.

Усе «рэферэндумы» Лукашэнкі і ягоная ініцыятыва па заключэнні 8 снежня 1999 года так званай «саюзнай дамовы» з Расеяй, якія завялі Беларусь у пастку «паглыбленай інтэграцыі», павінны разглядацца з пазыцыі крымінальнага права і кваліфікавацца па арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве) — наўмыснае аказанне дапамогі замежнай дзяржаве ў правядзенні дзейнасці, накіраванай на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.

Аб гэтым зараз я раю задумацца усім «кандыдатам» на «пераабранне» Лукашэнкі па нелегітымнай Канстытуцыі-1996, улічваючы пры гэтым заключэнне Спецыяльнай камісіі ВС-13 і «Папярэдняе заключэнне аб датычнасці вышэйшых службовых асоб Беларусі ў сувязі з фактамі знікненняў і (або) адвольных пакаранняў смерцю Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага» – задумацца аб саўдзеле ў захопе і ўтрыманні дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, якія спалучаныя з забойствамі людзей, што прадуглежвае кваліфікацыю па ч.3 арт.357 КК Рэспублікі Беларусь.

Кампанія “Канстытуцыя-1994: Еўраінтэграцыя” ставіць за мэту аднаўленне ў дачыненні да Беларусі і Украіны дзеяння прынцыпаў Хельсінкскага заключнаага акту АБСЕ, на якіх грунтуюцца гарантыі іх бяспекі па Будапешцкім мемарандуме. Сёння гэтаму спрыяе іх далучэнне з краінамі-партнерамі да Адзінага лічбавага рынка ЕС у рамках стварэння агульнай эканамічнай прасторы з Еўрасаюзам.

Прававое суправаджэнне кампаніі “Канстытуцыя-1994: Еўраінтэграцыя” здзясняе сябра ЦК БСДП (Грамада) Міхаіл Пастухоў, д.ю.н., прафесар, суддзя Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь першага складу (красавік 1994 — студзень 1997 гг.), а прававое суправаджэнне прымянення да А.Лукашэнкі арт. 88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (адхіленне ад улады) – Гары Паганяйла, старшыня юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінкскага Камітэта.

Каардынаваць кампанію разам са мной будзе Яўген Батура ад Беларускага камітэта салідарнасці з Украінай.

Ігар Леднік, намеснік старшыні Барысаўскай раённай арганізацыі БСДП (Грамада), суаўтар Сумеснай Дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнерства, адказны сакратар Міжнароднага камітэта «За Будапешцкі мемарандум!».

да тэмы:

«Інфармацыйнае грамадства замест вайны»

«Адкрыты зварот да Лукашэнкі – Нахрана беларусам твой “саюз”?

«Безальтернативный МИНСК» под общественный контроль»!

22.05.20 14:42

Беларусь: да Будапешцкага мэмарандума праз Віленскі?

Белорусский партизан 30 сентября, 01:57

Ігар Леднік

Міжнародная асацыяцыя «Інстытут Нацыянальнай Палітыкі» 8 жнiўня гэтага года правяла ў Кіеве першую міжнародную прэс-канферэнцыю на тэму: «Будапешцкі фармат, як эфектыўны шлях дэакупацыі». Яна прайшла ў навукова-практычным фармаце і была прысвечана ўзаемадзеянню прававедаў і палітыкаў Украіны і Беларусі па аднаўленні дзеяння прынцыпаў хельсінкскага Заключнага акта АБСЕ па Будапешцкім мэмарандуме ў дачыненні да нашых краінаў (склад удзельнікаў і відэатрансляцыя).

Праблема змены «менскіх пагадненняў» на Будапешцкі мэмарандум ёсць агульная для нас з украінцамі справа.

На прэс-канферэнцыі было абвешчана аб стварэнні Міжнароднай групы прававедаў, якая будзе садзейнічаць эфектыўнай абароне нацыянальных інтарэсаў Украіны і Беларусі шляхам салідарнай адказнасці перад імі краінаў-гарантаў па Будапешцкім мэмарандуме паводле рэзалюцыі Генасамблеі ААН №56/83 «Адказнасць дзяржаў за міжнародна-супрацьпраўныя дзеянні». Расея павінна адказаць за непасрэднае парушэнне Будапешцкага мэмарандума, а ЗША з Вялікабрытаніяй за бяздзейнасць іх вышэйшых органаў і службовых асоб па спыненні парушэнняў з боку Расеі.

Стварэнне Міжнароднай групы прававедаў, у якую ўвайдуць і эксперты з іншых краінаў-удзельніц АБСЕ, зацікаўленных у аднаўленні пасляваеннай сістэмы бяспекі, з’яўляецца, без перабольшвання, гістарычнай падзеяй. Бо яе ўдзельнікі будуць карыстацца агульным палітыка-прававым заключэннем наступстваў адыхода “гарантаў” ад сваіх абавязацестваў, пачынаючы з лістапада 1996 года ў дачыненні да Беларусі. Не падтрымаўшы імпічмент Лукашэнкі, ЗША і Вялікабрытанія справакавалі пабудову “еўразіства” і ягоную на чале з Расеяй вайну з Грузіяй, з Украінай, з усім цівілізаваным светам. Спазналі расейскія атакі гэтыя “гаранты” і на сабе.

Падчас далейшай дзейнасці паўстае вельмі важнае пытанне: на якія інстытуцыі мы можам разлічваць у аднаўленні канстытуцыйнага ладу Беларусі? На дэпутатаў Вярхоўнага Савета 13-га склікання, якія выкінулі ў сметнік заключэнне сваёй Спецкамісіі па “прэзідэнцтве” Лукашэнкі, як толькі старшыня гэтай камісіі Віктар Ганчар са сваім сябрам бізнесоўцам Анатолем Красоўскім былі гвалтоўна выкрадзены і пакараны смерццю па-за судом? Ці на Раду БНР, якая ўзяла на сабе па Віленскім мэмарандуме каардынуючую ролю ў абароне незалежнасці Беларусі і зараз ігнаруе ўсе да яе звароты?

У любым выпадку справа будзе рухацца надалей з імі, ці без іх. Сведчаннем таму ёсць ухвала кіраўніцтвам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) стварэнне Канстытуцыйнай камісіі па падрыхтоўцы праекта зменаў у Канстытуцыю 1994 года. Аднаўленне канстытуцыйнага ладу праз аднаўленне дзеяння на Беларусь прынцыпаў АБСЕ па Будапешцкім мэмарандуме з’яўляецца галоўнай задачай гэтай камісіі.

Чатыры гады таму, у дні, калі здарылася трагедыя пад Ілавайскам, я ўдзельнічаў па запрашэнні Украінскай асацыацыі міжнароднага права ў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Інтарэсы Украіны: міжнародна-прававая абарона”. На ёй я прапанаваў трымацца Будапешцкага мэмарандума праз далучэнне да праграмы eUnion, — да Еўрапейскай дэкларацыі па электронным урадзе. Але, тады быў заключаны МЕНСК-1 і старшыня УАМП Аляксандр Задарожны (зямля пухам нябожчыку) вельмі абураўся тым, што крамлёўская палітыка ўзяла верх над міжнародным правам.

Мая прапанова 11 чэрвеня 2015 года ўвайшла ў Сумесную Дэкларацыю па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнерства, а 18 кастрычніка 2016 года — у Канцэпцыю па лічбавай супольнасці. Па ёй Еўракамісія зараз будзе падтрымліваць рэалізацыю “дарожных мапаў”, у тым ліку і па маім накірунку – EU4Digital: eUnion. Таму змена “менскіх пагадненняў” на Будапешцкі мэмарандум — справа бліжэйшага часу.

Каб паскорыць гэты працэс, удзельнікі прэс-канферэнцыі прынялі рэзалюцыю “На шляху да сапраўднага партнёрства ў лічбавую эпоху” і дамовіліся наступныя мерапрыемствы правесці восенню ў Кіеве і Брусэлі (у Еўрапарламенце) з прэзентацыяй захадаў па аднаўленні на Украіну і Беларусь дзеяння прынцыпаў АБСЕ па Будапешцкім мэмарандуме.

Поўная відэатрансляцыя першай міжнароднай прэс-канферэнцыі «Будапешцкі фармат, як эфектыўны шлях деоккупации».

У рабоце прэс-канферэнцыі «Будапешцкі фармат, як эфектыўны шлях деоккупации» прынялі ўдзел

ад Украіны:

Юрый Шуліпа, юрыст, дырэктар міжнароднай асацыяцыі «Інстытут Нацыянальнай Палітыкі», дырэктар «Інстытута даследавання расейскай агрэсіі»,

Іван Бялецкі, юрыст, старшыня Праўлення міжнароднай асацыяцыі «Інстытут Нацыянальнай Палітыкі», лідэр палітычнай партыі «Партыя Нацыяналістаў»,

Марына Багрова, сябра Праўлення міжнароднай асацыяцыі «Інстытут Нацыянальнай Палітыкі», дырэктар данецкага абласнога філіяла «Інстытута Нацыянальнай Палітыкі»,

Юрый Кармазін, вядомы ўкраінскі палітычны дзеяч, экс-суддзя, доктар філасофскіх навук, прафесар, заслужаны юрыст Украіны, дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны 2, 3, 4, 6 скліканняў, лідэр палітычнай партыі «Партыя абаронцаў Айчыны», прэзідэнт «Інстытута права і грамадства»,

Юрый Георгіеўскі, доктар юрыдычных навук, старшыня Каардынацыйнага савета грамадскай арганізацыі «ЭкспэртыЗА Рэформаў», адвакат, экс-начальнік Галоўнага тэрытарыяльнага ўпраўлення юстыцыі па Харкаўскай вобласці, экс-намеснік кіраўніка адміністрацыі Харкаўскай вобласці,

Рыза Шэўкіеў, генеральны дырэктар Фонду «Крым», сябра Праўлення Меджліса крымскотатарского народа;

ад Рэспублікі Беларусь:

Ігар Леднік, намеснік дырэктара «Інстытут даследавання расейскай агрэсіі», сааўтар Сумеснай Дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краін ЕС і Усходняга партнёрства,

Міхаіл Пастухоў, суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь у адстаўцы, прафесар, доктар юрыдычных навук;

ад ЗША:

Герман Обухаў, палітычны эксперт, дырэктар Фонду «Стоп Інформ Тэрор», сябра Праўлення міжнароднай асацыяцыі «Інстытут нацыянальнай палітыкі».12.08.18 19:36

Сацыял-дэмакраты ініцыююць змяненне Канстытуцыі 1994 года

Белорусский партизан 30 сентября, 02:12

23.04.2018
Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) ухваліў стварэнне Канстытуцыйнай камісіі па падрыхтоўцы праекта змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю 1994 года.
Пра гэта ў блогу на нашым сайце паведаміў сябра Барысаўскай раёнай арганізацыі БСДП (Грамада) Ігар Леднік.
Суддзя першага складу Канстытуцыйнага Суда Міхаіл Пастухоў перакананы, што рыхтуецца рэферэндум, які будзе накіраваны па прыкладу сярэднеазіяцкіх і закаўказскіх рэспублік на ўмацаванне і падаўжэнне адзінаасобнай улады. Пры гэтым варта ўлічваць, што ў Рэспубліцы Беларусь з лістапада 1996 года адсутнічае легітымная Канстытуцыя. Улада ўтрымліваецца групай асобаў, якія арганізавалі незаконныя рэферэндумы і, як следства, незаконныя папраўкі ў Канстытуцыю.
Канстытуцыйная камісія будзе створаная з прадстаўнікоў дэмакратычных сіл з мэтай недапушчэння чарговага глумлення дзеючай уладай над Канстытуцыяй краіны.
Праект змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю 1994 года ўключае, у прыватнасці, такія пункты, як пераход да парламенцкай рэспублікі з скасаваннем пасады прэзідэнта, пераход да змяшанай выбарчай сістэмы, пры якой палітычныя партыі атрымаюць права фарміравання парламента па партыйных спісах, стварэнне кампетэнтнага і самастойнага ўрада, які будзе абірацца парламентам краіны, умацаванне механізмаў абароны правоў і свабод грамадзян шляхам увядзення пасады ўпаўнаважанага па правах чалавека, пашырэння сферы судовай абароны, адмены смяротнага пакарання, магчымасці звароту ў Еўрапейскі суд па правах чалавека і інш. 
Праект новай рэдакцыі Канстытуцыі павінен быць зацверджаны на Канстытуцыйным кангрэсе або Усебеларускім з’ездзе.
У 1996 годзе стварэнне Канстытуцыйнага сходу разглядалася кампрамісам паміж прэзідэнтам і Вярхоўным Саветам 13-га склікання пры пасярэдніцтве Расеі, «зыходзячы з інтарэсаў беларускага народу і ў мэтах забеспячэння ў рэспубліцы грамадзянскага міру і стабільнасці». На практыцы ж «Пагадненне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнка А.Р. і Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб грамадска-палітычнай сітуацыі і аб канстытуцыйнай рэформе ў Рэспубліцы Беларусь ад 22 лістапада 1996 года», прынятае Вышэйшым Саветам Супольнасці Беларусі і Расіі, ліквідавала пагрозу імпічменту ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі і дазволіла яму змяніць канстытуцыйны лад краіны шляхам аднаасобнага зацвярджэння вынікаў рэферэндуму 24 лістапада абавязковымі насуперак рашэнню Канстытуцыйнага Суда аб рэкамендацыйным характары рэферэндуму.
Дата стварэння навіны 23.04.2018

Спачуваньне Аляксандру АБРАМОВІЧУ

Спачуваем

аўторак, 22 Верасень 2020 10:00

Гаркам Барысаўскай арганізацыі БСДП выказвае спачуванне старшыні Барысаўскай арганізацыі БСДП, а так сама старшыні Мінскай абласной арганізацыі БСДП Алесю АБРАМОВІЧУ
ў сувязі з напаткаўшым яго горам — смерцю маці.  

Барысаўская гарадская арганізацыя БСДП (Грамада)

Намеснік старшыні Барысаўскай арганізацыі БСДП (Грамада), намеснік дырэктара Інстытута даследавання расійскай агрэсіі (Кіеў), сааўтар сумеснай дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краін ЕС і УП Ігар Леднік.

ЗАЯВА

«Злачынец супраць чалавецтва не мае права на інаўгурацыю!»

Прыняццё вынікаў таемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі – гэта руйнаванне міжнароднага светапарадку!

 1 верасня 2020 года Барысаўская раёная арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) звярнулася да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем замест інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі распачаць працэдуру ягонага зняцця з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь згодна з  ч. 2 арт. 88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у сувязі здзяйснення ім цяжкіх крымінальных злачынстваў, якія падпадаюць пад прыкметы дзеянняў, прадугледжаных арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве), ч. 3 арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь (захоп і ўтрыманне ўлады неканстытуцыйным  шляхам, спалучаным з забойствамі людзей) і арт. 128 КК Рэспублікі Беларусь (злачынствы супраць бяспекі чалавецтва)”.

Дэпутатам прапаноўвалася неадкладна ініцыяваць кансультацыі з ЗША і Вялікабрытаніяй (п.6 Будапешцкага мемарандума аб гарантыях бяспекі Рэспублікі Беларусь) аб прыняцці Радай Бяспекі ААН адмысловай рэзалюцыі аб расследванні ў Міжнародным крымінальным судзе злачынстваў рэжыма Лукашэнкі супраць чалавечнасьці (п.b арт.13 Рымскага статуту).

Пры такіх абставінах праведзеная 23 верасня дэпутатамі «парламента» патаемная інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі разглядаецца, як іх саўдзел у пералічаных злачынствах!

Сацыял-дэмакраты Барысаўшчыны вітаюць ініцыятыву Камітэте ПАСЕ па юрыдычным пытанням і правам чалавека па стварэнні міжнароднага следчага органа дзеля прыцягнення Аляксандра Лукашэнку і ягонае атачэнне да міжнароднай адказнасці за злачынствы супраць чалавецтва і заклікаюць беларусаў у краіне і па-за яе межамі спрыяць гэтаму ўсімі даступнымі сродкамі.

Злачынец супраць чалавецтва не мае права на інаўгурацыю!

Свежы артыкул ад Міхаіла Кучарава з Бруселя

Майкл Кучеров

Аўторак, 22 верасня, 2020 г. у 13.18.

Святлана Ціханоўская завяршыла візіт у Брусэль, дзе звярнулася да кіраўнікоў МЗС ЕЗ, сустрэлася з кіраўніком дыпламатыі ЕЗ Джозэпам Барэлам, прэзідэнтам Еўрапарламента Давідам Сасалі і звярнулася да чальцоў Еўрапейскага парламента (MEPs). Святлана таксама сустрэлася з беларускай дыяспарай Бенілюкса і выступіла на мітынгу ў падтрымку Беларусі.

Друзья, пожалуйста, поддержите петицию. Завтра, 23 сентября, беларусы Мадрида, вручат её лично со всеми нашими подписями послу Республики Кипр в Испании. Подписывать могут беларусы со всего мира. Благодарю.

Сябры, калі ласка, падтрымайце петыцыю. Заўтра, 23 верасня, беларусы Мадрыда, уручаць яе асабіста з усімі нашымі подпісамі паслу Рэспублікі Кіпр у Іспаніі. Падпісваць могуць беларусы з усяго свету. Дзякуй.

https://www.change.org/p/the-embassy-of-cyprus-in-spain-support-imposing-sanctions-against-40-belarusian-officials?recruiter=false&utm_source=share_petition&utm_medium=facebook&utm_campaign=psf_combo_share_initial&utm_term=share_petition&recruited_by_id=85837310-fcc6-11ea-accd-99ce3b970114&utm_content=fht-24843654-es-es%3A1

Паважаная спадарыня Святлана Ціханоўская

Паважаная спадарыня Святлана Ціханоўская, добры Вам дзень!

Шчасця Вам і здароўя!

Панядзелак, 21.09.2020 г. у 18.00.

Першае:

Барысаўская арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» просіць Вас прыняць і ўскласці на сябе інаўгурацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у выгнанні.

Па-другое:

Сфармаваць урад Рэспублікі Беларусь у выгнанні!

Па-трэцяму:

Мы любім Вас, мы верым у Вас, мы падтрымліваем Вас!

20.09.2020 г. Сябра гаркама Барысаўскай арганізацыі БСДП » Грамада» ад асобы арганізацыі Вадзім Рудакоўскі.

20.09.2020 г. Старшыня Барысаўскай раённай арганізацыі і сябра Прэзідыума  БСДП (Грамада) Алесь Абрамовіч.

P.S. Перадаем гэты пасыл праз нашага сябра кіраўніка беларускай дыяспары ў Люксембургу Міхаіла Кучарава.

ЗАЯВА ПА ЗНЯВОЛЕНЫМ

Алесь Міхайлавіч Сдвіжкоў

Прынята аднагалосна Менским абкамам БСДП 22 жніўня 2020 году. Горад Менск

ЗАЯВА

Менскі  абласны камітэт БСДП разам з іншымі сацыял-дэмакратамі Беларусі рашуча патрабуе неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных, якія былі арыштаваны ці затрыманы ў час так званых прэзідэнцкіх выбараў на падставе палітычна матываваных артыкулаў Крымінальнага кодэксу РБ і Адміністратыўнага кодэксу РБ. Усе вядомыя і невядомыя вязні сумлення з’яўляюцца пацярпелымі ад уладнага самадурства і гвалту аўтакратычнага рэжыму лжепрэзідэнта А. Лукашенкі.

Мы лічым дзяржаўным злачынствам, што за кратамі незаконна знаходзяцца Сяргей Ціханоўскі, Мікола Статкевіч, Сяргей Спарыш, Павал Севярынец, Виктар Бабарыка і шмат  іншых удзельнікаў мірных акцый пратэсту беларускага народу. Усе яны сёння сталі заложнікамі крывавага чырвона-зялёнага антынароднага палітычнага рэжыму, падвяргаюцца няспынным катаванням, практычна пазбаўлены прававой дапамогі. Большасці з іх пагражае страта здароўя і нават самого жыцця.

Жыве Беларусь!

Паспалітыя сябры

Прынята аднагалосна Менским абкамам БСДП

22 жніўня 2020 году. Горад Менск

Паспалітыя сябры!

У гэтыя напружаныя і лёсавызначальныя дні, тыдні, месяцы мы звяртаемся да вас з нашым заклікам тым ці іншым спосабам, вобразам палітычных дзеянняў лакальна падтрымаць пратэсны дэмакратычны рух беларускага народу, які распачаўся 9-10 жніўня 2020 году па ўсёй краіне. Бо слова без справы мёртва ўшчэнт.

З боллю і смуткам мы прымушаны канстатаваць, што ў час дэмакратычных акцый мірнага жнівеньскага пратэсту ў Менску, у іншых гарадах Беларусі крыважэрная чырвона-зялёная ўлада, якая ўжо пануе 26 год, абвясціла і распачала грамадзянскую вайну супраць  абсалютнай бальшыні сумленных і свядомых беларусаў. Дзясяткі загінуўшых, цяжка параненых, зніклых без вестак патрабуюць помсты і адпаведнага крымінальнага пакарання. Усе мінулыя і будучыя чырвона-зялёныя злачынцы не гледзячы на іх пасады павінны быць жорстка пакараны.

Мы адзначаем, што менавіта крывавая лукашыстоўская хеўра на чале з узурпатарам А, Лукашенка сама справакавала натуральнае абурэнне бальшыні выбаршчыкаў, якія не пагадзіліся з фіктыўнымі вынікамі быццам прэзідэнцкіх выбараў.

Мы лічым тыя лжевыборы антынароднай фікцыяй з самага пачатку дадзенай палітычнай кампаніі. Лукашыстоўскі чырвона-зялёны аўтакратычны рэжым і ягоныя саўдзельнікі груба, нахабна, гвалтоўна парушылі ўсе артыкулы Выбарчага кодэксу РБ, якія толькі можна было парушыць.Таму зараз мы рашуча патрабуем правядзення сапраўдных прэзідэнцкіх выбараў на падставе Канстытуцыі РБ 1994 году і дзеючага на бягучы момант заканадаўства РБ.

Адначасова мы ўпэўнена патрабуем правядзення рэферэндуму аб незалежнасці і суверэнітэту беларускага народу і выбараў дэпутатаў альбо дэлегатаў Устаноўчага сойму беларускага народу.

29 год фактычнага існавання Рэспублікі Беларусь нам дазваляюць сцвярджаць, што палітычныя задачы 1991 года навогул не выкананы. Дагэтуль чакаюць свайго вырашэння ўсталяванне  суверэнітэту беларускага народу, парламентарнай дэмакратыі, прававой дзяржавы, безумоўнай аховы праў і свабод грамадзян РБ.

Жыве Беларусь! Жыве вечна!

В понедельник Совет ООН по правам человека начал экстренное двухнедельное заседание по Беларуси.

Намеснік старшыні Барысаўскай арганізацыі БСДП (Грамада), намеснік дырэктара Інстытута даследавання расійскай агрэсіі (Кіеў), сааўтар сумеснай дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краін ЕС і УП Ігар Леднік.

Ігар Леднік Европа без диктатур!

16 сентября в 17:31

В то время как HRW призвала Организацию по безопасности и сотрудничеству в Европе (ОБСЕ) в понедельник начать расследование обвинений, Верховный комиссар ООН по правам человека Мишель Бачелет потребовала провести расследование в отношении белорусских сил безопасности.«Учитывая их масштабы и количество, все утверждения о пытках и других формах жестокого обращения со стороны сил безопасности должны быть задокументированы и расследованы с целью привлечения виновных к ответственности», — заявила Бачелет в своем выступлении в понедельник в Женеве.

По словам задержанных, они подвергались избиениям, ударам электрическим током и другим видам пыток, в результате чего ими были получены такие травмы, как переломы костей, электрические ожоги, легкие черепно-мозговые травмы, повреждение почек и трещины на зубах. По меньшей мере в одном из случаев речь шла об изнасиловании задержанного человека.